Багдановіч прапануе пракансультаваць наконт паступлення ў амерыканскія ўніверсітэты
Студэнт Гарвардскага ўніверсітэта Максім Багдановіч прапаноўвае пракансультаваць наконт паступлення ў амерыканскія ўніверсітэты. Пра гэта ён напісаў у сваім фэйсбуку.
Максім Багдановіч вядомы тым, што самастойна паступіў у Гарвард і цяпер гатовы падзяліцца кансультацыяй, як падрыхтавацца да паступлення ў амерыканскія ўніверсітэты.
Ён звяртаецца да вучняў 9—10 класаў і іх бацькоў, абяцаючы пракансультаваць у тэлеграме любы час.
«Галоўная ўмова — каб патэнцыйныя абітурыенты пісалі самастойна (а не іх бацькі!) і пажадана па-беларуску. Таму калі вы бацька, то можаце паказаць гэты пост сваей дачцы ці сыну і сказаць, што ёсць такі Максім і ён будзе рады дапамагчы.
Прынцыпова бясплатна. Лепш за ўсё пісаць цягам наступных двух тыдняў увечары па мінскім часе. З верасня пачынаецца вучоба і будзе крыху складаней. Але ўсё роўна пішыце!
Я натхніўся тым, што мне сёння з маёй гімназіі напісала таленавітая і матываная вучаніца 8-ай класы і сказала, што хоча паступіць у Гарвард. З размовы мне падалося, што ў яе ёсць усё, што неабходна: матывацыя і час. Насамрэч больш і не трэба — іншае прыходзіць з працай. Я ўпэўнены ў яе атрымаецца.
Мне зусім не шкада 15 хвілін свайго часу, калі ў выніку есць верагоднасць змяніць жыццё беларуса так жа радыкальна, як Гарвард змяніў мяне».
«Універсітэт стаў для мяне не тое што сацыяльным ліфтам, а цэлай катапультай і я неверагодна за гэта ўдзячны. Перадаю эстафету», — напісаў ён.
Я буду рады ў перапісцы падказаць рэсурсы для падрыхтоўкі да экзаменаў, напісання эсэ, дэталі працэсу падачы, атрымання фінансавай дапамогі і гд.
Адзінае, што мне важна — каб чалавек быў сам заматываваны, а не бацькамі. Я і раней так час ад часу даваў парады тым, хто мне пісалі (і ўжо зараз некаторыя з іх вучацца на поўнай стыпендыі ў прэстыжных універсітэтах!), але ніколі публічна не прапаноўваў. Выпраўляюся.
Магчыма па выніку нашых перапісак напішу невялічкі гайд і апублікую тут. Я думаю што большасці таленавітых беларускіх школьнікаў нічога не перашкаджае паспрабаваць і патэнцыйна змяніць свае жыццё і жыцце нашай краіны да лепшага. Усе магчыма!» — дадаў ён.
Каментары