Памёр вядомы навуковец у галіне геабатанікі, інтрадукцыі раслін і садова-паркавага мастацтва, аўтар грунтоўных кніг пра старажытныя паркі і сядзібы розных беларускіх рэгіёнаў Анатоль Федарук. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў журналіст Уладзімір Багданаў. Анатолю Федаруку было 83 гады.
Анатоль Федарук нарадзіўся 1 красавіка 1939 года ў вёсцы Хабы пад Брэстам. У 1961 годзе скончыў Брэсцкі педагагічны інстытут.
3 1970 года працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, з 1976-га — у Цэнтральным батанічным садзе загадчыкам лабараторыі і намеснікам дырэктара, з 1992-га — у Беларускім педагагічным універсітэце, спачатку загадчыкам кафедры агульнай біялогіі, а пасля прафесарам на гэтай кафедры. Меў ступень доктара біялагічных навук.
Анатоль Федарук — аўтар шматлікіх навуковых прац па інтрадукцыі і акліматызацыі раслін, праблемах культурфітацэнозаў, папуляцый дрэвавых інтрадуцэнтаў, рэпрадукцыі кветкава-дэкаратыўных раслін і садова-паркавага мастацтва.
Але найбольшую славу і вядомасць яму прынеслі працы па старажытных парках і сядзібах Беларусі, якія сталі класічнымі ў сваёй галіне і без якіх не абыходзіцца ніводзін сур'ёзны гісторык ці экскурсавод. Галоўныя працы ў гэтай галіне: «Садово-парковое искусство Белоруссии» (1989), «Старинные усадьбы Минского края (2000); «Старинные усадьбы Берестейщины (2006).
Каментары
Спачуваньні.
А на нашай мове кнігі былі?