Грамадства88

Уначы чуліся шматлікія выбухі ў раёне аэрадрома «Зябраўка» пад Гомелем. Мінабароны: Адбылося ўзгаранне тэхнікі

Тэлеграм-канал «Беларускі гаюн» уначы паведаміў, што ў раёне аэрадрома «Зябраўка» пад Гомелем, дзе базуюцца расійскія войскі, былі чуваць выбухі і відаць успышкі. Мінабароны заявіла, што адбылося ўзгаранне адной з адзінак тэхнікі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, пачынаючы з 00:25 да 00:32 былі відаць мінімум 8 успышак.

Інфармацыю пацвердзілі чытачы гомельскага выдання «Флагшток»:

«З 00:25 па 00:32 былі чутныя выбухі, адчувалася [ударная] хваля, пару разоў праз суцэльную воблачнасць [былі бачныя] светлавыя пробліскі. Напрамак — Зябраўскі аэрадром».

У Зябраўцы ад зімы гэтага года базавалася расійская авіяцыя і ракетныя комплексы, якія выкарыстоўваліся для ўдараў па Украіне. Паведамлялася, што ў пачатку гэтага месяца ў тым раёне назіралі перавозку ракет для комплексаў С-300 або С-400.

Зябраўка знаходзіцца за 10 км ад Гомеля, за 50 км ад украінскай мяжы.

Раней Міністэрства абароны анансавала на 9—11 жніўня вучэнні сіл супрацьпаветранай абароны на тэрыторыі Беларусі.

Мінабароны раніцай пацвердзіла факт здарэння ў Зябраўцы.

«У сувязі з надыходзячымі ў Міністэрства абароны зваротамі аб успышках на ўчастку мясцовасці Зябраўка Гомельскай вобласці, паведамляем, што 10 жніўня каля 23 гадзін падчас кантрольнага прабегу адной з адзінак тэхнікі пасля праведзенай замены рухавіка адбылося яе ўзгаранне. Асабовым складам своечасова прынятыя меры па тушэнні. Пацярпелых няма».

 

Каментары8

  • Ура
    11.08.2022
    Хоць увесь аэрадром знiшчаны?:)
  • полк
    11.08.2022
    Зноў рашысты кураць
  • Каўнтдаўн
    11.08.2022
    Лунінец, Прудок, Мачулішчы...

Як цяпер выглядае палітзняволены Юрась Зянковіч. Ён не ў робе, а ў цывільным касцюме

Як цяпер выглядае палітзняволены Юрась Зянковіч. Ён не ў робе, а ў цывільным касцюме

Усе навіны →
Усе навіны

Байдэн у развітальным звароце да нацыі папярэдзіў аб магчымым захопе ўлады алігархіяй, якая пагражае дэмакратыі14

Гродзенцу далі паўтара года хіміі за ўхіленне ад войска: быў у вышуку, але вярнуўся з-за мяжы3

Выйшаў ролік з Цілем Швайгерам, дзеля якога мучылі цэнтры беларускіх гарадоў9

Вальфовіч заявіў, што экстрэмісты плануюць захапіць прыгранічныя раёны Беларусі18

У Мінску танна прадаюць кватэру ў драўляным доме1

У Мінску разбіраюць цягнік над «Гарызонтам» — адзін з самых знакавых арт-аб'ектаў горада6

Нехта зарабіў тысячы рублёў, а кагосьці аблілі вадой: беларусы паказваюць, як калядавалі7

Як будзе выглядаць «Газпрам Цэнтр» у Мінску ФОТЫ3

Сіноптыкі папярэдзілі пра галалёдзіцу ў чацвер

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як цяпер выглядае палітзняволены Юрась Зянковіч. Ён не ў робе, а ў цывільным касцюме

Як цяпер выглядае палітзняволены Юрась Зянковіч. Ён не ў робе, а ў цывільным касцюме

Галоўнае
Усе навіны →