Грамадства6767

Пазняк на канферэнцыю ў Вільні: У палітычным сэнсе было б лепш гэтую групоўку ліквідаваць

Зянон Пазняк строга раскрытыкаваў канферэнцыю «Новая Беларусь», што прайшла ў Вільні 8—9 жніўня.

Зянон Пазняк. Фота: скрыншот з Ютуб-канала «Жыццё-маліна»

Заява Пазняка ад 8 жніўня апублікаваная ў фэйсбуку.

«Выбарачна праглядзеў выступы і гаворкі на канферэнцыі «Офіса» 8-га жніўня ў Вільні. Тое, што было ўбачана і пачута, — гэта жахліва. Вось які сурагат усплывае на паверхню, калі ў краіне знішчылі нацыянальны палітычны клас. Групнікі нават у гэтых умовах акупацыі і вайны зноў паўтарылі ўсе свае калабаранцка-расійскія догмы», — піша Зянон Пазняк.

На яго думку, на пачатку канферэнцыі паказалі фантастычны рэкламны ролік, дзе было паведамлена пра неверагодныя заслугі Офіса.

«Было сказана, што барацьба ў Беларусі з рэжымам пачалася з 2020 года, што трэба правесці выбары прэзідэнта па старым лукашысцкім заканадаўстве, а потым — прыняць новую канстытуцыю. Пры гэтым агент «Раймон» (ён жа Лябедзька), які гробіў незалежнасць яшчэ разам з Лукашэнкам, назваў сябе «Дэпутатам Незалежнасці» і г. д. — усё па старых праектах і маскоўскіх клішэ з 2020 года», — абурыўся Пазняк.

Адзіным разумным выступам ён назваў прамову былога пракурора Алега Талерчыка (аднаго з кіраўнікоў «Байпола»), бо ён растлумачыў, чаму трэба вярнуць законную Канстытуцыю 1994 года і правесці не прэзідэнцкія, а парламенцкія выбары.

«Усе рабілі выгляд, што Ціханоўская ёсць нейкая «легітымная асоба». Гэтае тлумнае самаашуканства сабраных асобаў сапраўды ўражвае. Калектыўная прастрацыя свядомасці», — ацэньвае Пазняк.

«У палітычным сэнсе было б лепш каб гэтую групоўку ўвогуле ліквідаваць (і не гуляцца з ёй), бо, калі ўявіць горшае, што Крамлю ўдасца сыграць да канца гэтую сваю партыю з Ціханоўскай-Бабарыкам, то Беларусь зноў апынецца ў лапах ужо новай пасляпуцінскай Расіі», — падсумаваў палітык.

***

Цікава, што ўчора, 9 жніўня, чалец Аб'яднанага пераходнага кабінета Валерый Сахашчык у сваім выступе заявіў, што дамовіўся з Пазняком аб супрацоўніцтве.

«Разам з тым мы з ім дамовіліся, што па вяртанні я яму паведамлю пра тое, што адбылося, я думаю, што ён сочыць за падзеямі, у нас з ім адбылася дамоўленасць, я яму сказаў сваю думку, што беларусы перастануць сварыцца, аб’яднаюцца ў адно цэлае, у адну сілу. Ён сказаў: «Валера, калі гэта так, я з вамі, працую ў супольнай камандзе, рашаем усе задачы разам», я ўпэўнены, што так і будзе, і больш пытанняў не будзе, дзе Зянон Станіслававіч, чаму ён не з намі», — сказаў Сахашчык.

Каментары67

  • Antonioni
    10.08.2022
    Хопіць ужо Зянона, чалавек абсалютна адарваны ад рэальнасці. З такім жа поспехам можна і ў Шарэцкага нешта запытаць))
  • AlesGut
    10.08.2022
    Дзякуй за публікацыю меркаваньня Зянона. Гісторыю трэба ведаць усім
  • AlesGut
    10.08.2022
    Antonioni, у чым адарваны, лябедзька не агент Раймон і не нішчыў незалежнасць разам з Лукой?

«Уварваліся з дручкамі». Сведка расказаў, як сілавікі збілі аўтаслесара з Віцебска. Праз год той памёр

«Уварваліся з дручкамі». Сведка расказаў, як сілавікі збілі аўтаслесара з Віцебска. Праз год той памёр

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС адклаў увядзенне новай сістэмы ўезду і выезду

Пасля працяглага росту ў Беларусі прыкметна знізіўся попыт на нерухомасць. Чаму так адбываецца?6

Урад зноў увёў ліцэнзаванне на вываз яблык, цыбулі і капусты2

Прынцэса Кэтрын упершыню пасля заканчэння курса хіміятэрапіі з’явілася на публіцы

Зяленскі абвергнуў, што падчас еўрапейскага турнэ ён абмяркоўваў пытанне перамір'я з Расіяй

15-гадовы кандытар з Мінска робіць торты на замову: прыгожа, але шалёна дорага13

Адбыўся новы выбух на нафтабазе ў Феадосіі, якая гарыць чацвёрты дзень4

Сталі вядомыя пераможцы штогадовай прэміі за найлепшыя ФОТЫ дзікай прыроды1

Ужо амаль палова расіян заявіла, што вайна прынесла Расіі больш шкоды, чым карысці11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Уварваліся з дручкамі». Сведка расказаў, як сілавікі збілі аўтаслесара з Віцебска. Праз год той памёр

«Уварваліся з дручкамі». Сведка расказаў, як сілавікі збілі аўтаслесара з Віцебска. Праз год той памёр

Галоўнае
Усе навіны →