У Гомелі вынеслі прысуд Уладзіміру Прадкіну. Ён здымаўся ў кіно ў форме нацысцкага афіцэра
Гомельскі абласны суд завяршыў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да жыхара Рэчыцы Уладзіміра Прадкіна, якога абвінавачваюць па арт.130 Крымінальнага кодэкса (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці). У справе ёсць яшчэ адзін артыкул — ч.1 арт. 342-1 (прапаганда самазабойства), піша «Вясна».

Па версіі следства, Уладзімір размясціў на старонцы ў «ВКонтакте» фотаздымак сябе ў форме нямецкага афіцэра, які быў зроблены падчас здымкаў мастацкага фільма ў Расіі, пад Масквой. Апроч гэтага, чалавеку паставілі ў віну размяшчэнне ў той жа сацсетцы кнігі з мемуарамі нацысцкага генерала і каментары ў «Аднакласніках», дзе мужчына нібыта хваліць Гітлера.
Суддзя Аляксандр Піскуноў пастанавіў пакараць Уладзіміра пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на тры гады.
Каментары