Свет

The Washington Post: Расійскія ўлады звярнуліся да Турцыі па дапамогу ў абыходзе санкцый

У артыкуле амерыканскай газеты сцвярджаецца, што напярэдадні перамоваў прэзідэнтаў Расіі і Турцыі Уладзіміра Пуціна і Рэджэпа Таіпа Эрдагана ў Сочы ўкраінская разведка перахапіла адпаведную прапанову расійскіх уладаў.

Згодна з перахопам, Расія заклікае Турцыю дазволіць купляць долі ў турэцкіх нафтаперапрацоўчых заводах, нафтавых тэрміналах і рэзервуарах. Гэта рашэнне, адзначае The Washington Post, можа дапамагчы схаваць паходжанне нафты і абысці санкцыі, у тым ліку нафтавае эмбарга Еўрасаюза.

Расія таксама просіць адкрыць у дзяржаўных турэцкіх банках рахункі для найбуйнейшых фінансавых структур РФ, а таксама дазволіць расійскім прамысловым вытворцам працаваць унутры свабодных эканамічных зон Турцыі.

Пры гэтым, адзначае газета, няма ніякіх прыкметаў таго, што Турцыя пагодзіцца на прапанову Расеі, паколькі такая падтрымка пагражае накладаннем другасных санкцый на турэцкія банкі і кампаніі.

Каментары

«Пляваць я хацеў на гэты Захад». Галасаванне Лукашэнкі пачалося з двух праколаў. А вось якія заявы ён зрабіў22

«Пляваць я хацеў на гэты Захад». Галасаванне Лукашэнкі пачалося з двух праколаў. А вось якія заявы ён зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Памятны знак паўстанцу 1863 года Фалькоўскаму ў Лідзе знаходзіцца на ранейшым месцы1

Выйшаў на волю палітвязень Часлаў Канановіч1

Беларускі дальнабойшчык двойчы спрабаваў даць хабар польскім паліцэйскім. Яму пагражае да 10 гадоў

Арына Сабаленка прайграла фінал Australian Open12

Найбліжэйшымі днямі ў Беларусі пацяплее да +11°С1

У Беларусі перабоі ў працы сайтаў і VPN19

У чым была супярэчлівасць Макея? Тлумачыць Латушка6

Беларуская шахматыстка пераабулася чарговы раз — выступала за Расію, цяпер будзе за Аўстрыю6

На працягу трох дзён немагчыма будзе зайсці на беларускія сайты з-за мяжы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пляваць я хацеў на гэты Захад». Галасаванне Лукашэнкі пачалося з двух праколаў. А вось якія заявы ён зрабіў22

«Пляваць я хацеў на гэты Захад». Галасаванне Лукашэнкі пачалося з двух праколаў. А вось якія заявы ён зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →