Банк ВТБ першым у Беларусі запусціў для сваіх кліентаў сэрвіс бескантактнай аплаты Mir Pay. Ён пачаў працу 5 жніўня. Скарыстацца сэрвісам Mir Pay змогуць уладальнікі картак «Мір», выпушчаных банкам ВТБ.
Адпаведную мабільную праграму можна спампаваць на Android з убудаванай тэхналогіяй NFC у Google Play або App Gallery. Затым неабходна прывязаць да праграмы картку. Прытым да прывязкі даступная неабмежаваная колькасць банкаўскіх картак.
Аплату пакупак праз Mir Pay можна ажыццяўляць у любым тэрмінале Беларусі, які падтрымлівае функцыю бескантактнай аплаты па картках «Мір».
Таксама сэрвіс дазваляе разлічыцца аналагічным чынам у Расіі, Казахстане, Арменіі, Кыргызстане і Узбекістане. Абарона плацежных аперацый з дапамогай сэрвісу адпавядае ўсім міжнародным стандартам. Прынамсі, так запэўнівае банк.
Каментары