Заўтра, 6 жніўня, у Гальшанах (Ашмянскі раён, Гарадзенская вобл.) пройдзе ХІ сярэднявечны фестываль «Гальшанскі замак».
Праграма фестывалю вельмі насычаная і разнастайная:
— а 16-й у касцёле св. Яна Хрысціцеля адбудзецца бясплатны арганны канцэрт з класічнымі творамі Баха, Гуно, Гендэля, Агінскага ды інш.;
— а 17-й каля сценаў Гальшанскага замка распачнецца відовішчнае коннае шоу ад клубаў гістарычнай рэканструкцыі «Рыцары Францыі» і «Секерж»
— сярэднявечныя гульні і забавы, майстар-класы, выстава-продаж работ рамеснікаў, фудкорты, экскурсія па Паўночнай вежы замка, знакаміты Гальшанскі пернік, вогненнае шоу, лучны цір, ткацкая майстэрня, пляцоўка для фехтавання і многае іншае!
Білеты: дарослы — 10 рублёў, дзіцячы — 7 рублёў, дзецям да 5 гадоў — бясплатна!
Інфалінія: +375 299 397 856, +375 291 019 188, 80 159 323 298
Каментары
а "дизайн" афишки ну. т.е. его нет. а откуда ему быть? если всех творческих людей вытеснили, обездвижили. вот работницы жэса им и рисуют красно-зеленые афишки