Беларусь і Расія вызначылі пералік праектаў у сферы імпартазамяшчэння на 1,3 млрд даляраў
Беларусь і Расія вызначылі пералік сумесных праектаў у сферы імпартазамяшчэння з сумарным аб'ёмам фінансавання ў 1,3 мільярда даляраў. Пра гэта распавёў першы намеснік міністра эканомікі Беларусі Юрый Чабатар у эфіры дзяржтэлеканала «Беларусь 1».
«У прынцыпе, пул праектаў вызначаны, іх больш за дзесяць, 11-14. Сёння гэтая праца не скончылася: ідзе дыялог і адбор праектаў. Той набор, які мы прапрацавалі, — прыкладна на 1,3 мільярда даляраў [інвестыцый]», — сказаў Чабатар.
Па яго словах, гэтыя праекты важныя для машынабудавання: у тым ліку плануецца стварэнне ўласнага ліцця і пашырэнне вытворчасці кампанентаў для сельскагаспадарчага машынабудавання, праекты ў сферы вытворчасці лесанарыхтоўчай тэхнікі.
Па словах Чабатара, на беларускім рынку можна замясціць імпарту на 300-400 мільёнаў даляраў, столькі ж на расійскім рынку, а экспартны патэнцыял будзе роўны 700 мільёнам даляраў.
Каментары