Усяго патроху11

Фінскі географ стварыў інтэрактыўную карту месцаў нараджэння вядомых людзей. Вынікі часам здзіўляюць

Фінскі географ Топі Чжуканаў (Topi Tjukanov), які працуе ў Mapbox, стварыў інтэрактыўную карту, на якой паказаў, якія ўраджэнцы буйных і малых гарадоў усіх краін лічацца найбольш вядомымі ў свеце.

У візуалізацыі Чжуканава прадстаўленыя розныя ўплывовыя людзі з самых разнастайных галін дзейнасці, уключаючы культуру, навуку, палітыку і спорт. Імёны, якія маюць больш буйное напісанне, знаходзяцца вышэй у рэйтынгу.

Пры націсканні на імя ўсплывае акно, у якім пазначанае месца чалавека ў рэйтынгу, пол і звесткі пра тое, ці жывы ён яшчэ.

Для сваёй карты Чжуканаў выкарыстаў звесткі даследчыкаў, апублікаваныя ў чэрвені 2022 года. Каб выявіць самых знакамітых людзей свету, аналітыкі вывучылі інфармацыю з найбольш аб'ёмных і даступных баз — «Вікіпедыі» і «Вікізвестак».

Пры складанні рэйтынгу ўлічвалася некалькі паказчыкаў, у тым ліку колькасць слоў ва ўсіх даступных біяграфіях таго ці іншага чалавека, сярэдняя колькасць праглядаў біяграфіі ва ўсіх моўных раздзелах «Вікіпедыі» ў перыяд з 2015 па 2018 год, колькасць у артыкулах знешніх спасылак з «Вікізвестак».

У выніку даследчыкі ўключылі ў свой спіс самых вядомых людзей 2,3 мільёна чалавек.

Пры гэтым найбольш вядомыя ўраджэнцы гарадоў для свету могуць значна адрознівацца ад уяўленняў саміх жыхароў гэтых гарадоў, бо нярэдка вядомымі яны сталі зусім не на радзіме, а бывае, што і ўвогуле назаўсёды пакінулі яе ў дзіцячым узросце.

Так, самым вядомым ураджэнцам Мінска лічыцца нарвежскі спявак Аляксандр Рыбак, Брэста — ізраільскі палітык Менахем Бегін, Гродна — гімнастка Вольга Корбут, Віцебска — нобелеўскі лаўрэат па фізіцы Жарэс Алфёраў, Магілёва — навуковец Ота Шміт, а Гомеля — апошні кіраўнік паўстання ў Варшаўскім гета Марк Эйдэльман.

Каментары1

  • Мастуль
    02.08.2022
    Дарэчы прозвішча гэтага картографа вымаўляецца як Тьюканаў. Увогуле "tj" чытаецца фінскай як "т'ю", але я наўсяляк зьвярнуўся да Топі й удакладніў, як ён вымаўляе сам.

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі15

Сбербанк: Расіяне праз тэлефонных махляроў перавялі УСУ больш за мільярд даляраў10

Каля дома Трампа ў Фларыдзе адбылася страляніна. Мільярдэр не пацярпеў3

Трамп: Я НЕНАВІДЖУ ТЭЙЛАР СВІФТ!48

У Бараўлянах пара занялася сэксам у скверы. Цяпер у каханкаў праблемы з законам9

Названыя пераможцы конкурсу астранамічнай фатаграфіі ФОТА

Шрайбман патлумачыў, навошта катуюць Калеснікаву і Бабарыку24

Лось з'явіўся проста з ніадкуль. Беларус паказаў жудаснае відэа сутыкнення свайго аўто з жывёлай1

Многія адрамантаваныя iPhone з панядзелка ператворацца ў «цагліны»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →