Грамадства

Шматдзетны бацька Мікалай Шэметаў цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю з калоніі «Воўчыя норы»

Мікалай Шэметаў сёння скончыў адбываць двухгадовы тэрмін у папраўчай калоніі № 22 і выйшаў на волю. У Мікалая чацвёра непаўнагадовых дзяцей, піша «Вясна».

32-гадовы Мікалай быў затрыманы 21 снежня 2020 года на парозе школы, куды ён адводзіў сваю дачку. Яго абвінавацілі ў тым, што 27 верасня 2020 года арганізаваў сумесныя дзеянні, якія груба парушалі грамадскі парадак, праз адміністраванне дваровага тэлеграм-чата: размяшчаў інфармацыю і каардынаваў дзеянні па перамяшчэнні калоны, падказваў магчымыя маршруты, паведамляў пра магчымыя месцы знаходжання супрацоўнікаў міліцыі і спецтэхнікі.

16 ліпеня суддзя Дзмітрый Карсюк пакараў Шэметава 2 гадамі калоніі. Акрамя гэтага, суд пастанавіў спагнаць з яго кампенсацыю Мінсктрансу: 33 тысячы 771 рубель 63 капейкі.

Чытайце пра Шэметава і ягоную сям'ю больш:

«Часу плакаць няма». Як жонка палітвязня без мужа выхоўвае чатырох дзяцей і вядзе сямейны кветкавы бізнэс

Каментары

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць6

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Усе навіны →
Усе навіны

Ірына Фарыён памерла ў бальніцы15

Стары паплечнік Лукашэнкі параўнаў яго з аяталой Хамейні. Параўнанне так сабе2

На Менцы раскапалі ўжо тры рады гакавых драўляных канструкцый ФОТА3

16-гадовая беларуска ўпала з шостага паверха ў Варшаве

Ірына Абельская стала заслужанай доктаркай16

Полк Каліноўскага афіцыйна пацвердзіў замену свайго камандзіра і заявіў пра рэфармаванне18

Польшча распачала паляванне на кампаніі, якія абыходзяць санкцыі супраць Беларусі і Расіі1

Лукашэнка загадаў адпраўляць на ліквідацыю наступстваў урагану палітзняволеных18

«Па выхадных нават чэргі». У Мінску адкрылася «касмічная» зона адпачынку з бясплатным вяровачным гарадком

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць6

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Галоўнае
Усе навіны →