Свет

Дзяржсакратар ЗША першы раз з пачатку вайны пагаварыў з Лаўровым

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен у пятніцу правёў размову з міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым, паведаміў карэспандэнт агенцтва Рэйтэр у Дзярждэпартаменце Хумейра Памук.

Гэта першая размова кіраўнікоў дыпламатычных ведамстваў Расіі і ЗША пасля пачатку 24 лютага поўнамаштабнага ўварвання расійскай арміі на тэрыторыю Украіны.

Як піша Памук, Блінкен ціснуў на Лаўрова, спрабуючы прымусіць Маскву прыняць прапанову ЗША па вызваленні амерыканскіх грамадзян — баскетбалісткі Брытні Грайнер і экс-марпеха Пола Уілана, якія знаходзяцца там у зняволенні.

Напярэдадні паведамлялася, што Блінкен мае намер прапанаваць Лаўрову вызваліць амерыканцаў, абмяняўшы іх на расійскага бізнэсоўца Віктара Бута, які знаходзіцца ў зняволенні ў ЗША.

Летам 2020 года Уілан быў асуджаны да 16 гадоў калоніі па абвінавачванні ў шпіянажы. Двухразовая алімпійская чэмпіёнка Грайнер была затрыманая ў аэрапорце «Шарамеццева» ў лютым. Яе абвінавачваюць у кантрабандзе наркотыкаў, паколькі ў яе багажы знайшлі гашышны алей для вейпа.

Расіянін Віктар Бут быў у 2011 годзе прызнаны вінаватым у незаконным гандлі зброяй і асуджаны да 25 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі46

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі

Усе навіны →
Усе навіны

Прарасійская актывістка абурылася, што не можа апублікаваць фота з бел-чырвона-белым сцягам5

На Растоўскай АЭС адбыўся выбух і Расію накрыла хваля радыяцыі? Паспрабавалі разабрацца1

Іван Краўцоў трэці раз запар стаў сакратаром Каардынацыйнай рады40

Следам за краснадарцамі выйшлі патрабаваць электрычнасці і жыхары Анапы1

«25 літраў за 2 гадзіны». Грыбныя трафеі з лясоў сталі больш разнастайнымі3

«Мінскія Патрыкі? Не, Бікіні Ботам». Найлепшыя твіты тыдня4

З'явілася ФОТА з суда над Рыка Крыгерам

Замест СМС — выццё сірэн. МНС хоча памяняць сістэму апавяшчэння падчас непагадзі2

Олаф Шольц дагэтуль глядзіць лямпавы тэлевізар6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі46

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі

Галоўнае
Усе навіны →