Гурт «Тату» абвясціў, што правядзе ў Мінску першы з 2013 года канцэрт
Гурт «Тату» ў арыгінальным складзе выступіць на фестывалі «Ovion Show» у Мінску. Пра гэта паведамляецца на афіцыйных старонках яго колішніх удзельніц у сацсетках. Гэта будзе першае паўнавартаснае канцэртнае выступленне «Тату» за дзевяць гадоў.
На старонцы фестывалю адзначана, што гурт стане яго хэдлайнерам. Мерапрыемства запланаванае на 3 верасня.
Пакуль незразумела, будзе гэты канцэрт разавым ці гурт пасля гэтага плануе працягнуць выступы. Бо ён афіцыйна спыніў існаванне ў 2011 годзе.
Апошні паўнавартасны канцэрт «Тату» адбыўся ў 2013 годзе, а пасля гэтага ён выступаў яшчэ двойчы — выконваў песню «Нас не дагоняць» на адкрыцці Алімпіяды ў Сочы ў 2014 годзе і на юбілеі ансамбля «Непаседы» ў 2016-м.
-
Мужчына ў Кітаі застрахаваў жонку на вялікую суму і забіў яе, каб атрымаць кампенсацыю і разлічыцца з прастытуткамі
-
Дзе ў Еўропе навагоднія елкі прэтэндуюць на званне самай высокай?
-
Канал «Россия» расказаў, як сямейная пара расейцаў з тату на твары пакутуе ў Польшчы. А гэта беларусы, і ў іх усё добра
Каментары