Грамадства55

14 беларусаў не пусцілі ў Латвію, іх візы анулявалі за падтрымку расійскай агрэсіі

Іншаземцы, якія прыязджаюць у Латвію з Расіі і Беларусі, трапляюць на мяжы пад узмоцнены кантроль. Мэта праверак — ідэнтыфікаваць тых, хто падтрымлівае расійскую агрэсію супраць Украіны і можа ствараць пагрозу нацыянальнай бяспецы краіны. Пра гэта паведамляе інтэрнэт-рэсурс LSM.lv са спасылкай на Службу дзяржбяспекі Латвіі.

Падчас праверак павышаная ўвага надаецца людзям, якія служылі ў сілавых структурах Расіі і Беларусі, публічна дэманструюць сімвалы, якія асацыююцца з агрэсіяй РФ, або выказваюць негатыўнае стаўленне да Латвіі.

Да гэтага часу ва ўездзе ў Латвію адмовілі 62 замежным грамадзянам — сярод іх 41 грамадзянін Расіі, 14 — Беларусі і 7 грамадзян іншых краін.

Большая частка замежнікаў, якім на мяжы адмовілі ва ўездзе, адкрыта дэманстравала падтрымку ваеннай агрэсіі РФ супраць Украіны, агучваючы тыповыя матывы крамлёўскай прапаганды вайны, засведчылі ў Службе дзяржбяспекі.

У выпадку, калі ў гэтых асобаў была дзейная віза для паездак у Шэнгенскую зону, візу анулёўвалі.

Каментары5

  • ром
    29.07.2022
    Не верю! Это что народ ехал в автобусе и кричали слава России??? Или как?? Бред
    Явно большинство попало под аннулирование просто так, в это больше верится..
  • рашизм не пройдёт
    29.07.2022
    ром, и твою визу аннулируют, не переживай, вернёшься назад на рашку, будешь царя и родину любить уже не на расстоянии.
  • a.hto.tam.idze
    29.07.2022
    ром
    Чаму так? Маглі запытацца проста... Не здзіўлюся, калі шмат у каго з патрыётаў рускага свету бракуе мазгоў не толькі каб назваць вайну ёй вайной, але таксама на тое, каб сфармуляваць правільны адказ на мяжы.

Падае курс даляра — чаму так?6

Падае курс даляра — чаму так?

Усе навіны →
Усе навіны

Зварот Байдэна да нацыі нагадваў пахавальны марш — Bild

У Беларусі змянілі правілы абмену валют. Тры галоўныя новаўвядзенні

Супраць мамы анархіста Францкевіча, асуджанага на 16 гадоў калоніі, завялі крымінальную справу1

Стала вядома, дзе будуць вучыцца студэнты закрытых прыватных ВНУ1

Стрыжак расказаў, ці мае прэзідэнцкія амбіцыі6

«Дачка Мара плакала ад гора». У Маладзечне дружалюбны лабрадор нечакана для ўсіх з'еў нутрыю Капібару — усеагульную любіміцу9

Золатавалютныя рэзервы Польшчы перавысілі рэкордныя $200 мільярдаў7

Хто такі Вадзім Красікаў, у якім так зацікаўленая Расія?1

У Калужскай вобласці пацярпеў крушэнне верталёт Мі-28, экіпаж загінуў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падае курс даляра — чаму так?6

Падае курс даляра — чаму так?

Галоўнае
Усе навіны →