Грамадства11

«Спачатку прапаноўвалі «перасядзець», а цяпер трэба звальняцца». Падрабязнасці зачысткі ў «Ладэ» расказваюць дактары

«Наша Ніва» пагаварыла з супрацоўнікамі медцэнтра «Ладэ», дзе апошнім часам ідуць звальненні «нелаяльных» дактароў. 

Вось што расказваюць людзі:

«Выклікі на размову да начальства пачаліся яшчэ тыдні тры таму. Кагосьці запрашаюць у аддзел кадраў, кагосьці — да загадчыка ці дырэктара альбо да яго намеснікаў. Там медыкам паведамляюць: «Мы мусім з вамі спыніць супрацоўніцтва. Вы ў спісах».

Па чутках, у гэтых спісах 13 чалавек.

Выглядае, што звальненні — ініцыятыва не кіраўніцтва «Ладэ». Начальства спрабавала захаваць людзей, некаторым спачатку прапанавалі схадзіць у адпачынак, «перасядзець». Але пасля «няправільным» медыкам ўсё роўна паведамілі: усё ж вам прыйдзецца звольніцца».

Звальняцца людзям прапануюць па пагадненні бакоў. Адкуль спісы, дакладнай інфармацыі няма.

«Хтосьці кажа, што спушчаныя Мінздароўя. Вядома, што начальства камусьці тлумачыла: спісы з нейкай асаблівай установы, з якой — сказаць вам мы не можам.

Дактарам начальнікі кажуць прыкладна так: «Гэта палітычныя спісы, вы ж дарослыя людзі, самі усё разумееце. Нас вы задавальняеце, але нам рэкамендуюць з вамі не супрацоўнічаць», — расказваюць «Нашай Ніве».

Кіраўніцтва медцэнтра прапануе медыкам са спісаў узяць іх на парукі альбо напісаць пакаяльны ліст ці запісаць пакаяльнае відэа. Куды будуць перадавацца гэтыя лісты ці відэа, дзе яны будуць публікавацца, дактарам не кажуць. Пакуль невядома пра выпадкі, каб хтосьці пагадзіўся каяцца. 

«Што яны маюць на ўвазе пад фармулёўкай «узяць на парукі», не ведаю. Але аднаму з медыкаў кіраўніцтва «Ладэ» прапаноўвала напісаць ліст, дзе медык мусіць паабяцаць, што не будзе ўдзельнічаць у пратэстах. 

Звальняцца пагаджаюцца не ўсе. Ведаю, што аднаму доктару, які не захацеў, пачалі адмяняць прыём пацыентаў на наступны месяц. Начальства яго распытвала: «Чаму не хочаце звальняцца? Мы вас не разумеем як чалавека. Адмовай звольніцца вы падстаўляеце ўвесь калектыў медцэнтра!»

Начальнікі не пагражаюць тым, хто не хоча звальняцца, хутчэй угаворваюць сысці «па-добраму». Але кажуць: вы больш нідзе працаваць не зможаце. 

Можа гэта не пагроза, а будучая рэальнасць?» — задаецца пытаннем медык.

Тым, хто ўпарта супраціўляецца звальняцца па пагадненні бакоў, кажуць наўпрост: будзем вымушаныя шукаць артыкул, каб вас звольніць.

«З работнікамі пра звальненні размаўляе «старое» начальства. Але ходзяць чуткі, што прызначаны нейкі новы намеснік, былы падпалкоўнік, які будзе «прыглядваць».

Я яго не бачыў, імя не ведаю, таму пацвердзіць, што гэта дакладна праўда, не магу», — дзеляцца дактары.

Каментары1

  • даведка
    29.07.2022
    Да пусть бы отреклись от отца с матерью и работали дальше... В истории КГБ ведь уже отработан подход.

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты5

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Усе навіны →
Усе навіны

Парламент Грузіі прыняў закон аб забароне масак на пратэстах1

У футбольным сімулятары ад Раналду ёсць беларуская мова4

«Бедненька, але чысценька. А народ знешне не адрозніць ад нас». Расійскі чыноўнік з'ездзіў у Гомель і засумняваўся ў Маскве6

Вызначыліся супернікі зборнай Беларусі ў адборачным турніры да ЧС-20263

Латушка — камандзе Бабарыкі: Большасць выступае за тое, каб працягваць ціск30

У Мінпрацы расказалі, як зрабіць сабе 3 студзеня выходным днём

Грамадзяніна Расіі Дзмітрыя Лукашэнку затрымалі ў Маскве за наркотыкі3

Канапацкая: Дзяржаўныя СМІ пароўну асвятляюць працу ўсіх кандыдатаў у прэзідэнты6

У Мастах другакласнік выратаваў ката з сабакам ад пажару2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты5

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Галоўнае
Усе навіны →