Грамадства44

Уладальніцу карэліцкага «канцлагера для сабак» аштрафавалі на 480 рублёў

У Карэлічах адбыўся суд над адной з уладальніц сабачага гадавальніка ў Карэліцкім раёне, які праз жахлівыя ўмовы, створаныя для жывёл, сталі называць канцлагерам, піша Newgrodno.by. Жанчыну аштрафавалі на 480 рублёў, а больш як сто сабак аддалі валанцёрам, каб тыя знайшлі ім новых гаспадароў.

Па якім менавіта артыкуле асудзілі ўладальніцу, не паведамляецца. У беларускім Крымінальным кодэксе ёсць адмысловы артыкул «Жорсткае абыходжанне з жывёламі», які прадугледжвае пакаранні ад штрафу да пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў, але ёсць і такі ж адміністрацыйны артыкул, які прадугледжвае штраф ад 480 да 960 рублёў або адміністрацыйны арышт. Падобна на тое, што ёй далі мінімальнае пакаранне па адміністрацыйным артыкуле.

Сабака з гадавальніка да вызвалення з «канцлагера» і пасля

Справа яшчэ не завершаная: на пачатку жніўня мае адбыцца яшчэ адно пасяджэнне, дзе будзе вызначаны лёс яшчэ больш як 20 сабак з гадавальніка.

Гадавальнік працаваў з 2006 года, а пра ўмовы, у якіх знаходзіліся жывёлы, доўга нічога не было вядома. Але на пачатку лютага валанцёры высветлілі, што жывёлы ўтрымліваюцца ў зусім непрыдатных умовах і забілі трывогу.

Падставай для таго, каб занепакоіцца, стала пакупка адной дзяўчынай сабакі з гэтага гадавальніка, які знаходзіўся ў жахлівым стане. Яна апублікавала пра гэта інфармацыю ў сацсетках, і пасля таго хваля стала нарастаць, сведчанняў рабілася ўсё больш.

Сабака з гадавальніка да вызвалення з «канцлагера» і пасля

На відэа, якія публікаваліся ў сацсетках, было бачна, што сабакі жылі ў хлявах і вясковых хатах, клеткі стаялі адна на другой, а лабрадораў трымалі проста на вуліцы на кароткім ланцугу.

Мясцовыя жыхары расказалі, што знаходзіцца побач з гэтым месцам было і страшна, і балюча. Сабакі пастаянна брахалі, многія былі агрэсіўныя, вечна галодныя, бо ўладальніца гадавальніка часта з'язджала.

Сабака з гадавальніка да вызвалення з «канцлагера» і пасля

Пасля таго, як інфармацыя пра гадавальнік стала здабыткам публічнасці, пытаннем заняліся супрацоўнікі міліцыі і пракуратуры. З гадавальніка вывезлі 114 жывёл.

Чытайце таксама:

Цэнтр ператрымкі сабак у Смалявіцкім раёне на справе аказаўся канцлагерам. Ахвярамі сталі дзясяткі жывёлін

У Карэліцкім раёне сабак гадавалі на продаж у канцлагерных умовах

Каментары4

  • Nord
    29.07.2022
    Божа, пакарай гэту жывёладёрку! Не магу глядзець на гэтых закатаваных жывёлаў без слёз.
    Законы і пакаранне ў Лукастане несправядлівыя і не адэкватныя.
  • Максим Дизайнер
    30.07.2022
    220 баксов - шито-крыто. Гуляй колхоз.
  • Максим Дизайнер
    30.07.2022
    Nord,

    На катаванне быдла хрючевом из прикорытных гипперов, чернилов, и самым жутким в мире пивом 20 лет глядзець мог? 

Круты: Бог паслаў ураган, каб прэзідэнт парадаваўся, што створаная ім сістэма выстаяла22

Круты: Бог паслаў ураган, каб прэзідэнт парадаваўся, што створаная ім сістэма выстаяла

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскім Краснадары людзі перакрылі вуліцу з-за адключэнняў святла1

Жанчыну-мэра на Філіпінах абвінавачваюць у шпіянажы на Кітай. Высветлілася, што яна не тая, за каго сябе выдавала1

Скарлет Ёхансан назвала кіраўніка OpenAI Альтмана выдатным прататыпам для злыдня Marvel

Помнік на магіле Прыгожына ў Пецярбургу аблілі белай фарбай. А ў руку ўставілі фалаімітатар ФОТАФАКТ4

«Па кодавым слове «Барысаўна» выкінула ў акно €760 тысяч». 16-гадовы кур'ер забраў у дваіх пенсіянераў 2,7 млн рублёў14

Што адбудзецца, калі Байдэн выйдзе з прэзідэнцкай гонкі?1

Украінскі фронт на Данбасе пасыпаўся ў некалькіх месцах — аналітык Bild10

Беларускі айцішнік пераехаў у Аўстралію і трапіў пад скарачэнні. І задаўся адвечным пытаннем «Што рабіць»?15

У Лідзе затрымалі ўладальніка кавярні «Тутака»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Круты: Бог паслаў ураган, каб прэзідэнт парадаваўся, што створаная ім сістэма выстаяла22

Круты: Бог паслаў ураган, каб прэзідэнт парадаваўся, што створаная ім сістэма выстаяла

Галоўнае
Усе навіны →