Эканоміка

Беларусбанк уводзіць новыя тарыфы на абслугоўванне банкаўскіх карт

Новыя тарыфы пачнуць дзейнічаць з 8 жніўня. Такая інфармацыя з'явілася на сайце банка.

З пазначанай даты банкам спаганяецца ўзнагароджанне за абслугоўванне плацежных карт «БЕЛКАРТ-ПРЭМІУМ». Яно складзе дзесяць рублёў. Пры гэтым у шэрагу выпадкаў банк не будзе браць узнагароджанне, напрыклад, калі гэта асноўная карта кліента ці яна аформленая для атрымання выплат для недзеяздольнага чалавека.

Акрамя таго, Беларусбанк павялічвае памер узнагароджання за абслугоўванне «Ізі-карты». Пры афармленні ў аддзяленні банка гэта будзе каштаваць 20 рублёў, а калі афармляць такую карту ў інтэрнэце, то трэба будзе заплаціць 15.

Таксама з 8 жніўня будзе павялічаны памер узнагароджання за абслугоўванне карт Visa Platinum, якія афармляюцца ў рамках клуба «Свае» — 90 рублёў пры афармленні, плюс 5 рублёў — штомесячны плацеж за абслугоўванне такой карты.

Банк таксама ўводзіць плату за абслугоўванне віртуальных картак міжнародных плацежных сістэм — 5 рублёў за месяц.

Каментары

Даляр прабіў адзнаку 3,3 рубля4

Даляр прабіў адзнаку 3,3 рубля

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму ў беларускім перакладзе не Зеўс, а Дзэўс?9

Звышінтэнсіўныя трэніроўкі могуць фатальна нашкодзіць здароўю

У Вільні здаюць кватэру плошчай усяго 11 м². Вось як гэта выглядае5

Кожны чацвёрты беларус мае праблемы з псіхічным здароўем14

У Варшаве беларуса затрымалі за захоўванне наркотыкаў. Яго знайшлі па паху3

На Любанскім вадасховішчы пабачылі вельмі рэдкую ў нас птушку

Стала вядома, як павялічыцца падатак на нерухомасць для фізічных асоб

Майстар даносаў з Германіі стаў мільянерам9

У Магілёве ствараюць мурал са львом ФОТАФАКТ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр прабіў адзнаку 3,3 рубля4

Даляр прабіў адзнаку 3,3 рубля

Галоўнае
Усе навіны →