Грамадства33

Па якіх артыкулах будуць судзіць завочна? СПІС

На Нацыянальным прававым партале апублікаваны закон №199-3 ад 20 ліпеня «Аб змене Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь», якім уводзіцца спецыяльная вытворчасць. Каго і па якіх артыкулах будуць судзіць завочна?

Спецыяльная вытворчасць па крымінальнай справе заводзіцца ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца за мяжой і ўхіляецца ад яўкі ў орган, што вядзе крымінальны працэс.

Завочны суд можа праводзіцца на падставе пастановы следчага са згоды пракурора альбо на падставе пастановы пракурора па крымінальнай справе, якая знаходзіцца ў яго вытворчасці.

Гэта тачыцца абвінавачванняў па наступных артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • Арт. 122. Падрыхтоўка альбо вядзенне агрэсіўнай вайны.
  • Арт. 123. Прапаганда вайны.
  • Арт. 124. Акт тэрарызму ў дачыненні да прадстаўніка замежнай дзяржавы ці міжнароднай арганізацыі.
  • Арт. 125. Напад на ўстановы, якія карыстаюцца міжнароднай абаронай.
  • Арт. 126. Акт міжнароднага тэрарызму.
  • Арт. 127. Генацыд.
  • Арт. 128. Злачынствы супраць бяспекі чалавецтва.
  • Арт. 129. Вытворчасць, назапашванне альбо распаўсюджванне забароненых сродкаў вядзення вайны.
  • Арт. 130. Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці.
  • Арт 130-1. Рэабілітацыя нацызму.
  • Арт. 130-2. Адмаўленне генацыду беларускага народа.
  • Арт. 131. Экацыд.
  • Арт. 132. Вярбоўка, навучанне, фінансаванне і выкарыстанне наёмнікаў.
  • Арт. 133. Наёмніцтва.
  • Арт. 134. Ужыванне зброі масавага паражэння.
  • Арт. 135. Парушэнне законаў і звычаяў вайны.
  • Арт. 136. Злачынныя парушэнні нормаў міжнароднага гуманітарнага права падчас узброеных канфліктаў.
  • Арт. 137. Бяздзейнасць ці адданне злачыннага загаду падчас узброенага канфлікту.
  • Арт. 289. Акт тэрарызму.
  • Арт. 290. ч. 2. Пагроза здзяйснення акта тэрарызму (здзейсненая паўторна, або групай асобай па папярэдняй змове, або якая пацягнула цяжкія наступствы).
  • Арт. 290-1. Фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці.
  • Арт. 290-2. Садзейнічанне тэрарыстычнай дзейнасці.
  • Арт. 290-3. Праходжанне навучання ці іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў тэрарыстычнай дзейнасці.
  • Арт. 290-4. Стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй.
  • Арт. 290-5. Арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у дзейнасці такой арганізацыі.
  • Арт. 291. Захоп закладніка.
  • Арт. 292. Захоп будынкаў і збудаванняў.
  • Арт. 293. Масавыя беспарадкі.
  • Арт. 294. ч. 4. Крадзеж агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў або выбуховых рэчываў (здзейснены шляхам разбою ці вымагальніцтва, або арганізаванай групай, або для здзяйснення злачынстваў па артыкулах 124-127, 131, 287, 289-292, 359 і 360 КК).
  • Арт. 295. ч. 4. Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў (здзейсненыя групай або з мэтай злачынства па артыкулах 124-127, 131, 287, 289-292, 359 і 360 КК).
  • Арт. 309. ч. 4. Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін (якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).
  • Арт. 311. ч. 3. Выкраданне альбо захоп з мэтай выкрадання чыгуначнага рухомага саставу, паветранага або воднага судна (здзейсненае арганізаванай групай, або якое пацягнула смерць чалавека ці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, або з мэтай злачынстваў па артыкулах 124, 126, 289, 359 і 360 КК).
  • Арт. 322. ч.3. Незаконныя набыццё, захоўванне, выкарыстанне або збыт альбо разбурэнне радыеактыўных матэрыялаў (здзейсненыя ў мэтах злачынстваў па артыкулах 124-127, 131, 287, 289-292, 359 і 360 КК).
  • Арт. 323. ч. 3. Крадзеж радыеактыўных матэрыялаў (здзейснены шляхам разбою ці вымагальніцтва, або арганізаванай групай, або для здзяйснення злачынстваў па артыкулах 124-127, 131, 287, 289-292, 359 і 360 КК).
  • Арт. 324. ч. 3. Пагроза небяспечным выкарыстаннем радыеактыўных матэрыялаў (учыненая асобай, якая раней здзяйсняла злачынствы па артыкулах 124, 126, 289, 290, ч. 4 арт. 309, ч. 3 арт. 311, арт. 359 і 360 КК).
  • Арт. 333. ч. 2. Незаконны абарот моцнадзейных або атрутных рэчываў (учынены паўторна, або групай асобаў, або шляхам разбою ці вымагальніцтва, або для здзяйснення злачынстваў па артыкулах 124-127, 131, 287, 289-292, 359 і 360 КК).
  • Арт. 356. Здрада дзяржаве.
  • Арт. 357. Змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады.
  • Арт. 358. Шпіянаж.
  • Арт. 358-1. Агентурная дзейнасць.
  • Арт. 359. Акт тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага або грамадскага дзеяча
  • Арт. 360. Дыверсія.
  • Арт. 361. Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.

Па пастанове Генеральнага пракурора або старшыняў Следчага камітэта, Камітэта дзяржаўнай бяспекі і са згоды генпракурора спецыяльная вытворчасць можа праводзіцца ў іншых выпадках.

Завочныя суды могуць прызначаць, калі замежная дзяржава адмовіць у выдачы абвінавачанага альбо на працягу шасці месяцаў з моманту накіравання Генпракуратурай адпаведнага запыту не будзе атрымана згода замежнай дзяржавы на выдачу чалавека.

Каментары3

  • Вольны Беларус
    26.07.2022
    О, дык гэта пра таракана ўсе артыкулы.
  • Тудаўлянiн
    26.07.2022
    Арт. 130-2. Адмаўленне генацыду беларускага народа.

    Я правiльна разумею, што абавязкова будуць караць тых, хто адмаўляе ґенацыд беларускамоўных лiтвiнаў войскамi РI пад чяс вайны "Крававага Патопу"?

    I яще - што скажуць наконт этнацыду тудаўлянаў у Расеi, якiя размаўляюць на ўсходням дыялекце беларускай мовы i якiм забараняюць аб'явiць сябе беларусамi i развiваць культуру сваiх предкаў?
  • Обязательно
    26.07.2022
    Вольны Беларус, да, он и его обслуга, с помощью перечисленных статей, 9 августа 2020 года, незаконно захватили власть, поэтому, будут судимы обязательно, заочно, незаочно, но обязательно.

У Беларусі з'явіўся народны паэт7

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ4

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт7

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →