У Мінску адміністратарка клуба ўцягвала звольненых танцоўшчыц у прастытуцыю
У Мінску адміністратарка арганізавала ў стрыптыз-клубе бардэль, паведамляе міліцыя.
На 25-гадовую дзяўчыну выйшлі супрацоўнікі ўпраўлення па супрацьдзеянні злачынствам у сферы нораваў МУС. Устаноўлена, што мінчанка падшуквала танцорак, звольненых з клубаў за парушэнне працоўнай дысцыпліны, і актыўна ўключала іх у прастытуцыю. Інтымныя паслугі аказваліся ў асобным памяшканні пад выглядам прыватнага танца ў джакузі.
Зламысніца ведала заможных кліентаў і пры іх з'яўленні ва ўстанове накіроўвала дзяўчат для аказання паслуг. Нелегальнай дзейнасцю займаліся і іншыя работніцы — афіцыянткі і сама адміністратарка клуба.
Выяўленыя не менш за 6 пацярпелых, якіх арганізатар крымінальнага бізнэсу выкарыстала для аказання паслуг. Раней дзяўчаты не займаліся прастытуцыяй.
Завялі крымінальную справу.
Каментары