Грамадства22

«Мясцовыя яшчэ не да канца разумеюць, хто такія айцішнікі». Беларус распавёў пра рэлакейт у Чарнагорыю

Пасля пачатку вайны ва Украіне беларускія ІТ-кампаніі масава рэлакуюцца з Беларусі ў іншыя краіны. Часцей за ўсё выбіраюць Польшчу або Літву, аднак хапае і куды больш эксклюзіўных кірункаў. Сталічны айцішнік распавёў «Нашай Ніве», як вясной гэтага года разам з сям'ёй перабраўся ў Чарнагорыю.

Фота: архіў героя матэрыялу

«Тут адныя з самых нізкіх падаткаў у Еўропе»

Да траўня гэтага года мінчук Аляксей (імя змененае па просьбе героя) ніколі не бываў у Чарнагорыі, але для рэлакейту IT-спецыяліст з 8-гадовым стажам абраў менавіта гэтую краіну.

Пасля пачатку вайны ва Украіне Беларусь стала занадта таксічнай для многіх заказчыкаў, і тыя больш не хацелі супрацоўнічаць з беларускімі кампаніямі.

«Большасць праектаў згарнулася, склалася сітуацыя, калі трэба было выбіраць: заставацца ў Беларусі, каб, дапрацаваўшы па старых праектах, станавіцца беспрацоўным альбо шукаць працу ў расійскіх кампаніях. Калі ж было жаданне заставацца працаваць на ранейшым месцы, то трэба было з'язджаць з Беларусі.

У Чарнагорыі ёсць шэраг пераваг перад іншымі краінамі, якія ўжо знаходзяцца ў ЕС. Беларусы могуць трапіць сюды без візы, тут значна хутчэй, чым у іншых краінах, афармляюць дакументы, ды і падаткі тут адны з самых нізкіх у Еўропе. З аналагам нашага сацфонда выходзіць усяго 28%, а не каля 40%».

Горад Будва. Фота: архіў героя матэрыялу

Паколькі прамых рэйсаў з Мінска ў Падгорыцу або Ціват цяпер няма, шлях на Балканскі паўвостраў быў доўгім і дарагім. У траўні пералёт праз Стамбул абышоўся сям'і мінчука ў 1500 даляраў.

Аляксей кажа, што многія калегі выбіраюць Падгорыцу як сталіцу і самы буйны горад у краіне, але ён вырашыў пажыць на ўзбярэжжы — у Будве.

Згодна з вынікамі апытання ў чаце «Беларусы ў Чарнагорыі», каля траціны з іх жывуць у Будве. Фота: скрыншот з тэлеграм-канала «Беларусы ў Чарнагорыі»

Мінчук шукаў кватэру яшчэ ў самым пачатку сезона, і гэта было не вельмі проста. 

«На пошук кватэры сышло каля двух тыдняў. Пачаткова хацеў пасяліцца ў Хэрцэг-Нові, але паколькі гэта ўжо быў пачатак сезона, то знайсці годнае жыллё па адэкватным кошце не атрымалася. За «клапоўнікі» з югаслаўскім радыё на кухні прасілі па 1000 еўра за месяц, з перадаплатай ледзь не на паўгода наперад.

Таму давялося ўладкавацца ў Будве, засяліліся ў еўрадвушку за 700 еўра ў месяц».

Камуналка ў Чарнагорыі па еўрапейскіх мерках малая, за месяц разам з інтэрнэтам давядзецца плаціць каля 50-60 еўра. У зімовы перыяд траты на гэта могуць узрасці да 100 еўра. Цэнтральнага ацяплення ў Чарнагорыі няма, таму ў халодныя месяцы людзі часцей за ўсё грэюць кватэры з дапамогай кандыцыянераў. Аляксей спадзяецца, што па заканчэнні сезона цэны на кватэры моцна зменяцца і за арэнду сваіх апартаментаў ён будзе плаціць 250-300 еўра.

«Чарнагорцы разумеюць сітуацыю, спачуваюць, але ўсё адно павышаюць стаўкі. Тым не менш, яны яшчэ не паспелі прызвычаіцца да таго, што да іх цяпер едзе шмат людзей, якія збіраюцца тут жыць не толькі ўлетку, але і па завяршэнні сезона. Што тычыцца айцішнікаў, то мясцовыя па ўсёй бачнасці пакуль яшчэ не зразумелі, што мы робім, чаму працуем з хаты, амаль нікуды не выходзім і пры гэтым годна зарабляем. Мы для іх пакуль новая і не зусім зразумелая з'ява», — мяркуе Аляксей.

«У гэтай краіне заўжды добра ставілася да расіян»

Па словах суразмоўцы, каля дзесятка беларускіх ІТ-кампаній ужо маюць свае офісы ў Чарнагорыі. А ў самых папулярных беларускіх тэлеграм-чатах, прысвечаных жыццю ў Чарнагорыі, налічвае больш за 1000 удзельнікаў. 

«Тым не менш, беларусы — гэта кропля ў моры. Калі паглядзець па рускамоўных чатах і суполках, то там у асноўным будуць расіяне.

У гэтай краіне заўжды добра ставілася да расіян, таму нават зараз іх тут добра ўспрымаюць. А калі казаць пра сербскую частку насельніцтва, то яны ў большасці сваёй увогуле сімпатызуюць Маскве па ўсіх накірунках, у той час як самі чарнагорцы хутчэй падтрымліваюць лінію НАТА. Увогуле, да рускамоўных тут ставяцца вельмі добра, больш за тое, да нядаўняга часу яны асабліва не падзялялі нас як народ. Для іх беларусы, рускія і ўкраінцы гэта ўсё былі рускія».

Фота: архіў героя матэрыялу

Па назіраннях мужчыны, хапае ў Чарнагорыі і ўкранцаў, якія прыехалі туды не толькі на нейкі час, але і набываюць там сабе нерухомасць. Нягледзячы на гэта, канфліктаў на нацыянальнай глебе Аляксей асабіста не заўважаў.

«Тут трэба разумець, што практычна ўсе рускія, якія сёння з'язджаюць з Расіі, — гэта ў большасці сваёй менавіта тыя людзі, якія не падтрымліваюць вайну і ўсе дзеянні Расіі ў гэтым кірунку. У камунікацыі з украінцамі ў нас таксама няма ніякіх праблем. З рускамоўнымі размаўляеш па-руску і ўсё добра, а калі чалавек гаворыць па-ўкраінску, то я адразу пераходжу на беларускую мову, і тады яны ўвогуле расплываюцца ва ўсмешцы.

З негатыўнага — некалькі раз даводзілася чуць, што некаму пашкодзілі аўтамабіль на рускіх нумарах, але гэта хутчэй выключэнне». 

Фота: архіў героя матэрыялу

Што тычыцца легалізацыі, то яна ў Чарнагорыі робіцца даволі проста і хутка, а пакуль рыхтуюцца дакументы, дастаткова раз на 30 дзён выязджаць з краіны, каб «абнуліцца» і зноў мець магчымасць находзіцца 30 дзён без атрымання візы.

З легалізацыяй Аляксею дапамагае працадаўца, атрымліваць від на жыхарства ён будзе на падставе працоўнай дамовы. Тым, у каго такой магчымасці няма, давядзецца звяртацца да пасярэднікаў, якія дапамагаюць легалізавацца ў краіне, часцей за ўсё шляхам адкрыцця фірмы. Па словах мужчыны, фірм, якія дапамагаюць легалізавацца, хапае.

Але ёсць і свае нюансы.

«Па законе яны мусяць зрабіць ВНЖ за 2 месяцы, але па факце гэты працэс можа цягнуцца даўжэй. Напрыклад, у мяне ўжо мінулі два месяцы, але я так і не атрымаў дакументы. Я бачу ў гэтым дзве праблемы: па-першае, самі чарнагорцы працуюць вельмі павольна, а па-другое, гэта вялікая залежнасць ад канкрэтнай асобы. Мы бачым, што ў розных гарадах могуць па-рознаму інтэрпрэтаваць законы і выстаўляць свае патрабаванні. Там на месцах кожны сам сабе гаспадар». 

Як там з надвор'ем?

Аляксею падабаецца гарачы клімат Чарнагорыі. Днём у ліпені там каля 32-35 градусаў цяпла, але бывае, што даходзіць да плюс 40. Тэмпература вады ў моры каля 25 градусаў.

Фота: архіў героя матэрыялу

«Мне падабаецца мясцовы клімат, а яшчэ вельмі каштоўна, што тут есць нейкі спакой, якога ў Беларусі няма ўжо два гады. Але ўсё адно, як і ў любой іншай краіне, тут ёсць свае плюсы і мінусы.

Тут даволі слаба развіты сэрвіс, напрыклад, таксі трэба выклікаць праз Viber, а жыллё шукаць праз Facebook, а яшчэ тут даволі павольны інтэрнэт.

Апроч гэтага, трэба разумець, што Чарнагорыя — маленькая краіна, таму тут складана хутка набыць некаторыя рэчы, напрыклад, камп'ютарны стол трэба замаўляць з Сербіі. Не проста з аўтасэрвісамі і аўтазапчасткамі, іх часам таксама трэба чакаць, пакуль прывязуць з той жа Сербіі». 

Што тычыцца цэнаў на прадукты, то, па назіраннях Аляксея, яны прыкладна такія самыя, як у Мінску.

«Цэны ў кафэ і рэстаранах з надыходам сезону падрастаюць, таму ўлетку тут крыху даражэй, чым у Мінску. З прадуктамі ў крамах сітуацыя падобная, у некурортных гарадах цэны крыху меншыя. Але асартымент трошкі розніцца, тут ёсць пэўныя складанасці з пошукам чорнай гарбаты і кавы».

Фота: архіў героя матэрыялу

«Многія разглядаюць Чарнагорыю як часовы варыянт»

Што да плюсаў, якія адзначае мужчына, то тут маюцца прыватныя рускамоўныя садкі і школы. Навучанне ў рускамоўнай школе каштуе ад 500 еўра ў месяц, у садку — ад 300. Ёсць і англамоўнае навучанне, але яно яшчэ даражэйшае — каля 1000-1500 еўра. 

Па назіраннях суразмоўцы, многія беларусы разглядаюць Чарнагорыю хутчэй як часовы варыянт для рэлакейту. 

«Нехта дагэтуль спадзяецца, што можна будзе хутка вярнуцца жыць і працаваць у Беларусі, іншыя рыхтуюцца да пераезду ў іншыя еўрапейскія краіны, а частцы ўсё падабаецца тут, таму яны застаюцца».

Каментары2

  • Фыва
    27.07.2022
    Интересное наблюдение: там где айтишники - сразу начинаются бунты и погромы (Беларусь, Узбекистан). Совпадение? Не думаю...
  • Максим Дизайнер
    27.07.2022
    Будва - самое скучное и дорогое место в Черногории, куда можно было переехать, особенно работая из дома. Красиво там только на фото. На месте - обычная деревня с муравейниками на ривьере. Цены на все выше в раза 2. В сезон - вообще молчу. Море всегда холодное, про какие 25 градусов он грузит. С минским пролетарским колхозом, конечно, не сравнить. Но сам факт, что там даже больница находится в соседнем городе, Тивате, и кроме, как на такси, туда не добраться, говорит о многом. На весь город один приличный ТЦ. Но забитым беларуским ойтишникам, которые "почти не выходят из дома", наверное до фонаря, что за 700+50-100 за коммуналку евро, можно жить где хочешь в мире, а не детей в садик за 300 евро водить, или в школу за 500-1500. Рукалицо. Не удивлюсь, если это очередная больная авантюра жены автора статьи, родом из Дрогичина, а не взвешенное решение.

«Лаўлю на сабе позіркі людзей сталага ўзросту». Беларуска ў 32 гады наважылася хадзіць з кіем, які быў прапісаны ёй даўно1

«Лаўлю на сабе позіркі людзей сталага ўзросту». Беларуска ў 32 гады наважылася хадзіць з кіем, які быў прапісаны ёй даўно

Усе навіны →
Усе навіны

Сына галоўнага трэнера хакейнага «Дынама» адправілі на Акрэсціна1

Назвалі нобелеўскіх лаўрэатаў па медыцыне і фізіялогіі

Крыху зменіцца парог сумы падарункаў, з якіх не трэба плаціць падатак2

На захадзе Мінска гарэў гандлёвы цэнтр

У Брэсце пачалі судзіць ужо 11-ю групу за «грубае парушэнне парадку» ў 2020 годзе

Сіноптыкі расказалі пра невялікае пацяпленне і прыход бабінага лета2

Мінімум чатыры шахеды заляцелі ў Беларусь за ноч і раніцу4

Бондарава выклікала на дзяцей міліцыю, але там не зразумелі, што не так6

У наступным годзе змяняць умовы працы маршрутак

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лаўлю на сабе позіркі людзей сталага ўзросту». Беларуска ў 32 гады наважылася хадзіць з кіем, які быў прапісаны ёй даўно1

«Лаўлю на сабе позіркі людзей сталага ўзросту». Беларуска ў 32 гады наважылася хадзіць з кіем, які быў прапісаны ёй даўно

Галоўнае
Усе навіны →