У ноч на 24 ліпеня ўкраінскія вайскоўцы знішчылі расійскую батарэю ЗРК С-300, размешчаную на часова акупаванай частцы Херсоншчыны, паведаміў прэс-цэнтр Аператыўнага камандавання «Поўдзень».
Паводле звестак Аператыўнага камандавання, ракетна-артылерыйскія падраздзяленні знішчылі батарэю ЗРК С-300 у раёне сяла Зялёнатропінскага падчас выканання агнявых задач.
Адзначаецца, што гэта — «адказ» за начны абстрэл акупантамі Мікалаева.
Каментары
А рашистским оккупантам в Херсоне (и не только) пора бы уже серьезно задуматься об «акте доброй воли», пока мосты через Днепр еще транспортабельные.