Грамадства1313

«Вайне няма апраўданняў, але асабістыя якасці асобных людзей не маюць да гэтага дачынення». Ціманоўская, якую зацкавалі за сторыс, патлумачыла сітуацыю

Беларуская бягуха Крысціна Ціманоўская сутыкнулася з хэйтам пасля сваіх выказванняў у сторыз. Спартсменка пракаментавала навіну пра дзвюх украінак, якіх полькі збілі ў Варшаве нібыта таму, што іх хлопцы глядзяць на іх. «У мяне склалася ўражанне, што ёсць людзі, якія з'ехалі пад шумок, каб знайсці сабе кавалераў у Еўропе», — гэтыя словы Ціманоўскай зачапілі ўкраінскіх блогераў. Крысціна патлумачыла, што мела на ўвазе, і расказала пра пагрозы, якія атрымлівае.

Фота: сацсеткі Ціманоўскай

Спарсменка кажа, што паблікі і блогеры перакруцілі і вырвалі яе словы з кантэксту.

«Я не падтрымліваю гвалт у любой яго форме, пра што адразу ж сказала ў пачатку сторыс,

— заўважае яна. — Я не сказала, што дзяўчаты, якія трапілі ў бойку, вінаватыя ў тым, што іх збілі. Ніхто не мае права вырашаць пытанні з дапамогай фізічнага гвалту. Маё меркаванне стала рэфлексіяй на гісторыі з падобным падтэкстам, а не пазітыўнай ацэнкай таго, што адбылося канкрэтна з гэтымі людзьмі.

Я не абагульняла, як гэта любяць рабіць многія, і не заяўляла пра тое, што ўсе ўкраінцы і ўкраінкі як нацыя дрэнныя.

Інфармацыя пра тое, што я прапагандую ксенафобію — хлусня, якую цяпер пэўная група людзей у змове выкарыстоўвае для таго, каб нашкодзіць маёй кар'еры».

Ціманоўская падкрэслівае, што не падтрымлівае вайну і Расію ў ёй.

«З пачатку вайны я ўсёй душой перажывала за ўкраінцаў, дапамагала ім фінансава, шукала жыллё, хадзіла на акцыі салідарнасці, распаўсюджвала інфармацыю. Мае сацыяльныя сеткі дэманструюць пазіцыю па гэтым пытанні. Я ніколі не падтрымлівала і не буду падтрымліваць ўвесь жах, што адбываецца!»

Інстаграм, кажа спартсменка, — гэта яе асабістая прастора, дзе яна дзеліцца сваім меркаваннем на падзеі.

«Так, я выказалася аб тым, што апошнім часам усё часцей сталі з'яўляцца гісторыі з дзяўчатамі (не з усімі ўкраінкамі!) з Украіны, звязаныя з агучанай у сторыс тэматыкай. Свае словы я падмацавала гісторыяй і магу расказаць яшчэ.

Аднак і без мяне хапае прыкладаў і трэндаў у сацыяльных сетках, дзе, дарэчы, самі ж украінцы часам крытыкуюць такія паводзіны і просяць быць больш сціплымі.

Сёння я атрымала сотні пагроз і абраз за тое, што палічыла, што амаральныя паводзіны дзяўчат, якія прыязджаюць у іншую краіну, для мяне непрымальныя. Тыя, хто піша ўсё гэта, не хочуць падумаць, чаму існуюць такія меркаванні, чаму людзі незадаволеныя, чаму гэтыя дзяўчаты так сябе паводзяць.

Так, я сказала, што не чула такіх гісторый тут з удзелам беларусак. І гэта таксама праўда. Але гэта, безумоўна, не азначае, што я лічу, што беларускі з'яўляюцца лепшымі за ўкраінак. Калі хтосьці інтэрпрэтаваў мае словы ў дадзеным значэнні, прыношу прабачэнні за недакладнасць выказаных думак.

Вайна — гэта страшна і ёй няма ніякіх апраўданняў, але асабістыя якасці асобных людзей у публічнай прасторы іншых краін не маюць ніякага дачынення да вайны».

Ціманоўская падзякавала падпісчыкам з Украіны за падтрымку, а таксама канструктыўную крытыку.

«Гэтая сітуацыі паслужыла мне ўрокам, і ў далейшым я буду больш разгорнута і падрабязна агучваць сваё меркаванне.

Усім тым, хто піша пагрозы аб фізічнай расправе, жадае мне смерці і абражае мяне, а таксама хто перакручвае мае словы ў сваіх карыслівых мэтах, я жадаю накіраваць свой паток энергіі ў пазітыўнае рэчышча і памятаць, што шлях у еўрапейскую будучыню пачынаецца з узаемапавагі і плюралізму, а не гвалту ў адрас тых, чыё меркаванне вам не блізкае», — падсумавала Крысціна.

Чытайце таксама:

«З'ехалі пад шумок, каб знайсці сабе кавалераў у Еўропе». Ціманоўская пракаментавала навіну пра збіццё ўкраінак і трапіла ў скандал

Каментары13

  • ром
    24.07.2022
    Все правильно сказала и написала!! Поддерживаю!! А если украинцы у нас такие новые европейцы то ну нафиг такую европу
  • Satan
    24.07.2022
    Дарэчы, с беларусками сравнивать было абсолютно некорректно. Их значительно меньше бежало. И они бежали не из-за войны. И большинство из них сразу переехало семьями. И таки бежал изначально другой класс. Условная беларуская доярка Маня из колхоза Красная дорожка как работала в 2020 там, так и работает. А украинская доярка Надія бежала с одной клетчатой сумкой. И возвращаться ей некуда, ибо нет у неё больше ни дома, ни мамы, ни фермы, ни коров. И не вижу в принципе ничего плохого, что она ща ищет в Польше мужика. Удачи ей в этом!
  • BLR
    24.07.2022
    Я ня ведаю тых спартовак і што там, але калі я пабачыў паведамленьне, што быў перасняты фільм дзе бандыты (недзе ў Эўропе) былі украінцамі, то гэта канешне сьмешна выглядала (мякка кажучы)

Чаму расійскія дроны сталі часцей залятаць у Беларусь?

Чаму расійскія дроны сталі часцей залятаць у Беларусь?

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскае «Дынама» на апошніх хвілінах прабілася ў другі раўнд кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў ВІДЭА1

Расійскі шахед выбухнуў за 55 км ад Бабруйска22

Паслабленні для беларускіх турыстаў уводзіць Тайланд

З беларусам тыдзень няма сувязі пасля таго, як ён перасёк мяжу з Польшчай1

88-гадовы апальны экс-кіраўнік «Пінскдрэва» Арыніч жыве ў Беластоку ў здымнай кватэры за кошт сваякоў2

Памёр Ігар Гіпс

«Калі ўпала першая льдзінка, я зразумела, што ўсё». Град памерам з курынае яйка пашкодзіў машыну беларускі2

У Беларусі затрымалі літоўца, які абвінавачваецца на радзіме ў забойстве2

Ціханоўская: Абмежаванні на мяжы не закрануць аўтобусы і маршруткі22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму расійскія дроны сталі часцей залятаць у Беларусь?

Чаму расійскія дроны сталі часцей залятаць у Беларусь?

Галоўнае
Усе навіны →