Свет

Латвія збіраецца працягнуць надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю

Міністэрства ўнутраных спраў Латвіі лічыць патрэбным працягнуць надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю да 10 лістапада, піша выданне bnn.lv.

У МУС адзначаюць, што Польшча ўжо скончыла будаваць плот на мяжы з Беларуссю, на літоўска-беларускай мяжы агароджу таксама ўжо ўзводзяць. Будаўніцтва ж падобнага аб'екта на беларуска-латвійскай мяжы хоць і плануецца, але яшчэ нават не пачыналася. Таму латышы турбуюцца, што менавіта цяпер колькасць спроб нелегальнага перасячэння мяжы можа ўзрасці менавіта на іх участку.

Цяперашні рэжым надзвычайнага становішча павінен быў скончыцца 10 жніўня 2022 года, але ў МУС Латвіі лічаць, што сітуацыя ўсё яшчэ не пад кантролем. Памежнікі па-ранейшаму выяўляюць выпадкі нелегальнага перасячэння мяжы, хоць цяпер гаворка ідзе пра адзінкавыя выпадкі. У маі латвійскія памежнікі затрымалі 20 чалавек, якія спрабавалі трапіць у ЕС у абыход правіл, у чэрвені — 96 чалавек, у ліпені — 5 чалавек.

Упершыню надзвычайнае становішча ў некаторых прымежных рэгіёнах урад Латвіі абвясціў яшчэ 11 жніўня 2021 года. З той пары яго некалькі разоў працягвалі.

Каментары

«Я сам усё рабіў правільна». Сын дыякана папрасіў пазбавіць візы дачку генерала — і трапіў у турму за палітыку

«Я сам усё рабіў правільна». Сын дыякана папрасіў пазбавіць візы дачку генерала — і трапіў у турму за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

На «Еўрабачанне» ад Ізраіля паедзе дзяўчына, якая выжыла падчас нападу ХАМАС на фестываль Nova3

Беларус пайшоў у суд, каб вярнуць заклад на арэнду жылля ў Польшчы11

Сыранкоў прапанаваў замяніць слова «прэзідэнт» на «старшыня Рэспублікі Беларусь»9

Галівудскія зоркі знялі ў Польшчы фільм з легендай «Брудных танцаў». Больш душэўнае кіно вы ўбачыце не хутка2

«Ужо назбірала гарэм з арабаў і туркаў, але які сэнс?» Беларуска пра тое, як шукае мужа на сайтах знаёмстваў66

20 тысяч рублёў — такі ганарар Іван Эйсмант папрасіў за свае сюжэты да выбараў3

«Лукашэнка здольны дамаўляцца». Вялікае інтэрв'ю з Валерам Кавалеўскім пра памылкі апазіцыі36

Памёр гісторык архітэктуры Уладзімір Трацэўскі5

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я сам усё рабіў правільна». Сын дыякана папрасіў пазбавіць візы дачку генерала — і трапіў у турму за палітыку

«Я сам усё рабіў правільна». Сын дыякана папрасіў пазбавіць візы дачку генерала — і трапіў у турму за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →