Беларуская блаґасфера22

Cапраўднае беларускае свята

Чытаю беларускія сайты і фігею. Людзі адно аднаго са сьвятам віншуюць. Цікава, зь якім, зь перамогай над белапалякамі?

У мяне сёньня ніякага сьвята няма. І справа тут не ў паходжаньні. І ня ў тым, што я ўпарта лічу сябе заходнікам. І нават ня ў тым, пра што пісаў у сваім геніяльным чатырохрадкоўі мой зямляк Усевалад Сьцебурака.

Справа хаця б у тым, што нехарашо такое сьвяткаваць: от, сёньня год, як у суседа сьпі*ьдзіў грушу. Нехарашо ў дачыненьні да ўсіх, каго тады забілі, павыганялі з хатаў і павывозілі на ўсход. А яшчэ - справа ў тым, што 17 верасьня 1939-га загінула ўсё тое, што мы дагэтуль шукаем па ўсёй краіне: загінула наша маленькая ўтульная еўрапейская Беларусь (с). І нічога вясёлага тут дакладна няма.

І шляхэтныя дэмакратычныя бэлярусцы, якія сёньня выюць у экстазе ад зьліцьця усіх іхных каханых беларусяў у адну цэлую, вялікую і непадзельную, мусяць усьвядоміць, што, зьнянацку апынуўшыся ў верасьні 1939-га, яны маглі б зь лёгкасьцю сябе пазнаць у люмпенах і алкоце, якія высыпалі на дарогі Заходняй Беларусі, вітаючы рускія танкі (с), у той час як прыстойныя людзі ўсіх сацыяльных статусаў і нацыянальнасьцяў зброяй альбо малітвай безнадзейна спрабавалі адвесьці непазьбежную бяду, якая насоўвалася на іх з усходу.

З дзённіка kabierac.livejournal.com

Каментары2

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?32

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?

Усе навіны →
Усе навіны

Крышціяну Раналду першым у свеце набраў мільярд падпісчыкаў у сацыяльных сетках

Брыжыт Макрон знялася ў папулярным серыяле

Палітвязню ўкраінскага паходжання ўжо прысудзілі калонію. А цяпер судзяць яшчэ па пяці палітычных артыкулах

План Трампа па Украіне прадугледжвае замарозку вайны і адмову Кіева ад уступлення ў НАТА27

ЗША дазволяць Украіне выкарыстоўваць для ўдараў па Расіі замежную зброю, але не ракеты ATACMS — The Times8

Расійскую «Соту», якая мочыць Ціханоўскую, спансіруе алігарх Неўзлін37

Пасля летняй засухі ў Дунаі паказаліся затопленыя нямецкія караблі часоў Другой сусветнай вайны

Мінскі айцішнік прайграўся ў казіно і скраў у кампаніі 11 ноўтбукаў

Прэзідэнт Літвы заявіў, што не мае ілюзій адносна Беларусі18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?32

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?

Галоўнае
Усе навіны →