Пра гэта распавёў на сваёй старонцы ў фэйсбуку аўтар «Масяні» Алег Куваеў.
Прычына выдалення — скарга карыстальніка з нікам «Собалеў»: сутнасць яго прэтэнзіі заключаецца ў тым, што карцінка Ісакіеўскага сабора ў мультфільме змаляваная з яго фатаграфіі.
«Хоць там мае месца проста франтальны від Ісакія, любы хто яго фатаграфаваў, можа так паскардзіцца. То бок прэтэнзія вельмі сумнеўная. Аднак ютуб настолькі спалохаўся нейкага там «Сокалава», што мульт з 4 мільёнамі праглядаў проста наогул выдаліў! Не заблакаваў ні часова перакрыў доступ… А наогул выдаліў! Ютуб ты чаго зусім з глузду з'ехаў?» — пракаментаваў выдаленне Алег Куваеў.
Праз некалькі гадзін эпізод быў вернуты ў Youtube.
Антываенны эпізод «Масяні» выйшаў паўтара тыдні таму. У ім Масяні прысніўся сон, як на Расію напаў Кітай і бамбіць гарады.
Каментары