Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў тэлефонную размову са сваім казахскім калегам Касым-Жамартам Такаевым, пра што паведаміў у сябе ў твітары.
Зяленскі падзякаваў Такаеву за «прынцыповую падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, непрызнанне так званых «ЛНР», «ДНР»».
Акрамя таго, былі абмеркаваны сумесныя праекты ў эканоміцы, энергетыцы, лічбавізацыі.
Каментары