Вайна22

Пентагон упершыню не выключыў, што можа паставіць Украіне сучасныя знішчальнікі

Каардынатар Рады нацыянальнай бяспекі ЗША па стратэгічных камунікацыях Джон Кірбі заявіў, што Пентагон пачаў папярэднюю ацэнку магчымасці перадачы Украіне сучасных знішчальнікаў. Пра гэта Кірбі паведаміў у пятніцу на закрытым брыфінгу для СМІ.

Паводле слоў чыноўніка, Міністэрства абароны ЗША робіць «пэўную папярэднюю ацэнку мэтазгоднасці патэнцыйнай перадачы Украіне знішчальнікаў». У той жа час прадстаўнік Белага дома зазначыў, што гэта не адбудзецца хутка з улікам таго, наколькі складаныя гэтыя самалёты ў кіраванні.

«Інтэграванне і кіраванне любым самалётам, асабліва ўдасканаленым знішчальнікам — складаная рэч», — дадаў Кірбі.

Каментуючы пытанне тэрмінаў перадачы Украіне сучасных знішчальнікаў, ён падкрэсліў, што гаворка ідзе толькі пра папярэднюю ацэнкк і «гэта не тое, што адбудзецца ў найбліжэйшы час».

Да гэтага ЗША катэгарычна адпрэчвалі ўсялякую магчымасць перадачы Украіне заходніх самалётаў, замест гэтага засяроджваючыся на пошуках па ўсім свеце рэшткаў савецкай авіяцыі.

Раней стала вядома, што Злучаныя Штаты і саюзнікі пачынаюць вывучаць магчымасць навучання ўкраінскіх пілотаў у рамках доўгатэрміновых намаганняў, каб патэнцыйна дапамагчы Кіеву стварыць абноўленыя Ваенна-паветраныя сілы.

Пра гэта стала вядома праз некалькі дзён пасля таго, як заканадаўцы ў Палаце прадстаўнікоў падтрымалі рашэнне, якое, калі яно пераадолее іншыя перашкоды, дазволіць выдзеліць 100 мільёнаў даляраў на навучанне ўкраінскіх пілотаў і тэхнікаў баявых самалётаў ЗША.

Каментары2

  • Слава Украiне!:)))
    23.07.2022
    Пуцiну i ягонай мясцовай выязджальшчыцэ паднапружыцца:)))
  • Гадание на кремлевской ромашке
    23.07.2022
    Это, чтобы Пуне было больнее и, чтобы генштаб потерялся в своих догадках. Грамотно!

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць1

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Усе навіны →
Усе навіны

У Львове стралялі ў палітыка Ірыну Фарыён. Яна ў крытычным стане18

МЗС Германіі пацвердзіў інфармацыю пра смяротны прысуд свайму грамадзяніну ў Беларусі5

Кіраўнік «Белсата» адказаў на абвінавачанні ў фінансавых злоўжываннях на канале

Заснавальнік Яндэкса даў першае інтэрв’ю пасля ўцёкаў з Расіі. Прызнаў свае памылкі10

У Ваўкавыску затрымалі маці і цётку анархіста Францкевіча. Яны прывезлі палітвязню перадачу4

Пра што маўчаў Пётра Сергіевіч2

У Мінску ўчора затапіла салон прыгажосці. Ён цалкам сышоў пад ваду ВІДЭА1

Андрэю Кудзіку з Вілейкі далі яшчэ чатыры гады калоніі1

У Дняпры ў рыбе завёўся страшны паразіт. Пераходзіць на чалавека!1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць1

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Галоўнае
Усе навіны →