Грамадства22

Галоўчанка паабяцаў, што цукар у бліжэйшы час даражэць не будзе

Цукру ў краіне дастаткова, у найбліжэйшы час цэны на яго павышацца не будуць. Пра гэта сёння журналістам паведаміў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, піша БелТА.

«Кожны год адбываецца разгон нейкіх чутак. Назіраецца ажыятаж, скупляюць цукар, а потым не ведаюць, куды яго дзяваць. Цяпер зноў на пустым месцы ўзнікла паніка. Мы ў мінулым годзе атрымалі 530 тыс. тон цукру. З іх 370 тыс. т пайшлі на ўнутраны рынак. Цяпер у нас 98 тыс. т знаходзіцца на складах. І гэтага запасу дастаткова да новага ўраджаю», — сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, Беларусь прытрымлівала экспартныя пастаўкі цукру. «Мы пайшлі на гэты крок, недаатрымалі выручку, але стварылі стабілізацыйны запас звыш неабходнага менавіта на выпадак розных панік.

І цяпер, нават калі людзі працягнуць скупляць цукар вялікімі партыямі, яго ўсё роўна хопіць», — адзначыў прэм’ер-міністр.

Кіраўнік урада звярнуў увагу на тое, што цукар не найлепшая інвестыцыя, яго спажыванне неабходна зніжаць. «Што тычыцца цаны, то яна не была павышаная ні на пачатку тыдня, ні ў канцы тыдня і не будзе павышана ні сёння, ні заўтра, ні ў найбліжэйшы час», — падкрэсліў Раман Галоўчанка.

Каментары2

  • Хахаха
    22.07.2022
    Дык ен ужо падаражэу. Чарговая лукашысцкая брахня
  • Inte
    22.07.2022
    Глава правительства обратил внимание на то, что сахар не лучшая инвестиция, его потребление необходимо снижать
    https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/ru/295908
    Кому нужно снижать его потребление? 
    По его логике нам надо скупить рыбу, овощи, фрукты потому что их потребление надо повышать. В инвестициях Головченко голова!
    Товары, услуги, даже золото не являются инвестициями

Вось чаму ў Кітаі могуць прыслухоўвацца да Польшчы

Вось чаму ў Кітаі могуць прыслухоўвацца да Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Зямля ўвайшла ў метэорны паток Персеідаў. Дзе і калі пабачыць гэту незямную прыгажосць?

Прэс-сакратар польскага МЗС пра адносіны з Беларуссю: Чакаем першага рэальнага кроку з беларускага боку8

У мінскім парку Чалюскінцаў забаранілі ездзіць на шэрынгавых электрасамакатах

Чарга з аўтобусаў перад пераходам «Каменны Лог» рассмакталася2

Стала вядома, куды ўладкаваўся былы гендырэктар МТС Уладзіслаў Андрэйчанка6

Страты расійскай арміі ў 2024-м значна выраслі. Памірае 200-250 байцоў за дзень16

У Байдэна дыягнаставалі каранавірус1

788 украінскіх вайскоўцаў зніклі без вестак у баях за сяло Крынкі Херсонскай вобласці6

Улады ЗША абвінавацілі неанацыста з Грузіі ў падрыхтоўцы масавага атручвання дзяцей у Нью-Ёрку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось чаму ў Кітаі могуць прыслухоўвацца да Польшчы

Вось чаму ў Кітаі могуць прыслухоўвацца да Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →