Грамадства77

Лукашэнка загадаў пабудаваць гандлёвы цэнтр на месцы іранскага даўгабуду ў Мінску. Проста насупраць іншага гандлёвага цэнтра

Пра гэта ён заявіў сёння падчас наведвання гандлёвага цэнтра «Сталіца», паведамляе БелТА.

Фота: Onliner.by

Лукашэнку было даложана, што свабодных месцаў у гандлёвым цэнтры «Сталіца» цяпер практычна не засталося — яны ўсе запоўненыя, і пераважна айчыннымі брэндамі. Прадстаўлены шырокі асартымент тавараў нацыянальных вытворцаў: адзення і абутку, сувеніраў, хатняга тэкстылю, посуду, аксесуараў, харчовых тавараў, мэблі і шмат чаго іншага.

«Тое, што вы зрабілі нарэшце за час існавання гэтага аб'екта, беларускі гандлёвы цэнтр — гэта ўжо добра», — адрэагаваў ён. Такі ж аб'ект Лукашэнка даручыў зрабіць і на месцы даўгабуда «Магніт Мінска» на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Каліноўскага. Комплекс пачалі будаваць яшчэ ў 2009 годзе. З тых часоў працы так і не былі завершаныя.

Адметна, што насупраць гэтага даўгабуду праз дарогу знаходзіцца вялікі гандлёвы комплекс «Дана Мол».

Каментары7

  • Гэты гэнага піхнуў, гэны паваліўся
    22.07.2022
    Нават, да 2018-20 гадоў навошта было столькі гэтых ГЦ? Лукашэнка жыве ў планавай эканоміцы, ён не можа, нават, інакш. Таму прыйшоў нейкі бізнесовец замежны, вырашыў грошы легалізаваць, бярэ кавалак зямлі, да гэтага з Лукашэнкам вызначыўшы ўсе фінансавыя стасункі, і яму галава не баліць, якое новае лайно там пабудуюць.
    Нешта не рухаецца зь места ЖК Паўночныя дзьверы
  • о
    22.07.2022
    Гном, его мерч)
  • Гном
    22.07.2022
    о, на кожным паверсе ў кожнай краме)

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі5

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусбанк аднавіў прыём пашкоджанай замежнай валюты

Расійскі бізнэс рэпера Сярогі перадумалі ліквідаваць3

Пад Мінскам ёсць вуліца Манхэтан3

Былога амапаўца разам з дачкой судзяць у Мінску за ўдзел у акцыі пратэсту1

Людзі стаяць у чарзе па двое сутак — зноў па кватэры ў Мінску14

«У Малевіча беларусізацыя ніякага адчужэння не выклікала». Гісторык патлумачыў Парфёнаву, чаго той не ведае11

Ісламісты, адказныя за выбух у «Крокусе», назвалі свае наступныя цэлі2

У МЗС Польшчы адрэагавалі на словы Лукашэнкі пра Пачобута5

Эстонца год утрымліваюць за кратамі ў Беларусі — яго абвінавачваюць у датычнасці да «экстрэмісцкага фармавання»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі5

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі

Галоўнае
Усе навіны →