Грамадства1313

«Гэта было б міла і смешна, калі б ён не пасадзіў шмат народу». Былы рэдактар Nexta — пра Рамана Пратасевіча

Ян Рудзік, які раней працаваў на Nexta, расказаў у выпуску «Ток», як Раман Пратасевіч сышоў з праекта, чаму менавіта на яго палявалі ўлады, і паразважаў пра яго паводзіны пасля затрымання. «У мяне часам было ўражанне, што ён адчувае сябе такім недаацэненым геніем».

— У цябе ёсць разуменне, чаму Пратасевіч, чаму менавіта ён [быў затрыманы]?

— Ну, не ведаю, мы абмяркоўвалі гэта часам, я памятаю, з іншымі тэлеграм-людзьмі, што над Беларуссю лепш не лятаць, бо прэцэдэнт можа быць. Ромік у тым ліку прымаў актыўны ўдзел у тых дыскусіях. Я мяркую, што Рома сапраўды быў вельмі медыйны, даваў шмат інтэрвʼю, распавядаў, які ён важны чувак, і, мне падаецца, яны ў гэта паверылі і вырашылі яго бахнуць прэвентыўна.

— Што б ты рабіў на месцы Пратасевіча, калі ты ляціш над Беларуссю?

— Я б не паляцеў над Беларуссю. Таксама калі б я і паехаў у адпачынак, я б паехаў куды больш на захад, мяркую, у Заходнюю Еўропу, таму што чым бліжэй туды, тым небяспечней, мне падаецца. Нешта вось усё ў яго пайшло не так ад самага пачатку. Мы перапісваліся з ім, ён таксама казаў, што вельмі стаміўся, нічога ўжо не хоча. Мабыць, гэта яго падвыбіла, хватку ён аслабіў і папаўся.

— Што вы змянілі ў сваёй бяспецы пасля кейсу з Ромам?

— Мне падаецца, нічога асабліва мы не змянялі, таму што ў нас усё было ок і так.

— Не ведаю, ці ўсё ок, калі прапаганда ўжо колькі часу выкарыстоўвае скрыншоты ўсіх яго перапісак. Захоўваць усе перапіскі — гэта ок?

— Ну, гэта яшчэ адна памылка Рамана Пратасевіча, плюс там многія скрыншоты, наколькі я памятаю, яны злепленыя крыху, шмат што павырыванае з кантэксту, рабілі такую мазаіку, блыталі аватаркі. Таму мяне гэты кейс са скрыншотамі, калі я зразумеў, што яны тасуюць, што яны такія ж дурачкі, як былі, не турбаваў.

— Як ты сам для сябе тлумачыш гэтую метамарфозу Рамана Пратасевіча: гэта гісторыя катаванняў і, адпаведна, рэакцыі на катаванні ці гэта гісторыя прыстасавання пад умовы, проста так здарылася і ён выбраў найменш складаны для сябе шлях?

— Я там не стаяў, што з ім адбывалася, катавалі яго ці не — не ведаю. Але з майго досведу з Ромікам — ён ніколі не быў героем, скажам так, ён такі быў часам даволі экспрэсіўны, як бы гэта сказаць…

Ён любіў уражваць людзей, які ён эгэгей круты, як ён працаваў ва ўсіх рэдакцыях на свеце, дзе ён быў, што бачыў, ну, гэта былі такія падлеткавыя паводзіны. Калі з ім гэта ўсё адбылося, мне падаецца, мабыць, ён сапраўды быў пакрыўджаны на ўсіх, у мяне часам было ўражанне, калі я з ім размаўляў, што ён вось адчувае сябе такім недаацэненым геніем. Таму, мабыць, усё ж гэта гісторыя пра прыстасаванне.

У адзін момант я неяк перастаў сур’ёзна ўспрымаць Рому, таму што пасля ўсіх гэтых інтэрв’ю слава яму трохі ўдарыла ў галаву і ён пачаў страчваць сувязь з рэальнасцю. Мы з ім не канфліктавалі, проста пачалі менш з ім тусавацца. І я, ды і некаторыя іншыя менш сур’ёзна пачалі ўспрымаць. Усе далей займаліся сваімі справамі і за ім ніхто не сачыў, што ў яго ў галаве адбываецца.

Наколькі я ведаю, пасля яго пасадкі прайшла серыя арыштаў людзей, з якімі ён неяк нешта абмяркоўваў ці там хто куды пісаў. Наколькі я ведаю, ён закрыў шмат народу. Некалькі калег з ім чамусьці перапісваліся, калі ён завёў свой твітарок, і ён папрасіў мой кантакт, але я сказаў, што не трэба.

— Чаму? Вы сябравалі раней.

— Чувак у палоне знаходзіцца, я ж не ведаю, хто там — гэта ён мне піша ці ў яго за спінай нехта стаіць і піша замест яго. Гэта небяспечна. Навошта? Я не ведаю, як бы я сам сябе паводзіў, але тое, што ён цяпер робіць, ажаніўся там з кімсьці, гэта было б міла і смешна, калі б ён не пасадзіў вельмі шмат народу. Паглядзім потым, як што будзе, калі вызвалім яго, паслухаем яго версію. Мабыць, там усё інакш было і мы нічога не разумеем.

— Ці праўда, што Пратасевіча фактычна выгналі з Nexta, а не ён сышоў па ўласным жаданні?

— Не, ён сышоў па ўласным жаданні. Ён прыйшоў і сказаў: «Усё, хлопцы, вырашыў — еду ў Вільню». Пакеда, Рома! Ну і ўсё, ён паехаў. Тады, мабыць, таксама ў яго зайгралі амбіцыі, таму што ў яго тады з усімі гэтымі інтэрвʼю, пракруцілі-пракаруселілі, а мы вырашалі тады пашырацца і яму гэта пашырэнне, падаецца, не вельмі падабалася, таму што яго паўнамоцтвы вельмі рэзаліся, а яму вельмі падабалася быць галоўным рэдактарам. Там ужо атрымлівалася, што ён будзе не вельмі галоўным рэдактарам. Такія ўмовы для яго не падыходзілі, і ён паехаў туды, дзе яго чакаюць.

— Наколькі ён быў уплывовым? Наколькі ён рэальна быў шэрым кардыналам пратэстаў?

— Не, ну ў нас постынг адбываўся так: кожны па сваім сумленні, мы раіліся калектывам, але кожны быў як аўтаномная баявая адзінка. І не было такога, вось кантэнт-план на сёння, робім так і так, не. То-бок адносна іншых, тых, хто ў гэтым удзельнічаў, яго роля не была нейкай асаблівай.

Інтэрв'ю цалкам:

Каментары13

  • Определенно, тщеславие – мой самый любимый из грехов. (Ад-вока-т Дья-вола)
    21.07.2022
    — У цябе ёсць разуменне, чаму Пратасевіч, чаму менавіта ён [быў затрыманы]?
    — Ну, не ведаю,..
    затое я ведаю)

    я вось Рудзіка не ведаю. першы раз бачу. хто гэта? а Пратасевіча ведалі нават
    тыя, каго зусім не цікавіў Нехта. еле не ягоная адносная вядомасць прычына
    пасадкі. думаю, адна з прычын - ягоная крыўда,
    прага славы і баўбатлівасць - ён усё расказаў - ускрыў закуліссе катлетнай кухні.
    і ўсе ўбачылі, што новая т.з. апазіцыя нічым не адрозніваецца ад старой – тая ж
    “барацьба” паміж “саратнікамі” за кусок пірага з барскага еўрапейскага стала…
  • TRANSLATE with x
    21.07.2022
    maple, таварыш маёр, навучысь карыстацца транслэйтам і копіпасціць з яго))
  • "ну. закусок пірага" - тост господина советника в дорогом рыбном ресторане бедной Литвы
    21.07.2022
    а пра Беларусь хто будзе думаць? па ранейшаму Пушкін? ну дык ён і думае. раз такія белагусы падумаць не ў стане

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава11

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

У возеры Свіцязь забаранілі купацца. У чым прычына?

Mercedes урэзаўся ў Fiat, а пасля збіў двух чалавек

Трамп стаў найстарэйшым кандыдатам на пасаду прэзідэнта ЗША ў гісторыі5

Мінск апынуўся ў топе самых танных гарадоў свету — за жыллё трэба плаціць у 10 разоў менш, чым у Нью-Ёрку6

Першыя праблемы беларусаў на Алімпіядзе ў Парыжы. Весляры ўжо там, а лодкі не прапусцілі 

Топавы амерыканскі часопіс спрагназаваў, колькі беларусы заваююць медалёў на Алімпіядзе. У расіян будзе нуль

Харыс заручылася дастатковай падтрымкай для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты

Пуцін зрабіў Z-спевака Шамана заслужаным артыстам Расіі5

Еўрасаюз пачынае перамовы пра бязвізавы рэжым з Арменіяй3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава11

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →