Здоровье

Какие блюда и напитки наихудшие для ваших зубов? Рассказывают врачи

Чтобы оценить, насколько та или иная пища вредит зубам, нужно учитывать два основных момента, говорят эксперты. Они советуют простые привычки, чтобы сохранить зубы, пишет The New York Times.

Фота: Authority Dental under CC 2.0 license

Калі вы чулі, што цукеркі псуюць зубы, або што ваша звычка піць па адной (ці дзве, ці тры) пляшцы газіроўкі ў дзень разбурае зубную эмаль, вам, магчыма, цікава, якія яшчэ прысмакі, напоі, стравы і закускі могуць нанесці шкоду вашым зубам. Хоць вядома, што ўсе прадукты і напоі могуць выклікаць карыес — або пашкоджанне паверхні, эмалі, вашых зубоў — не ўсе прадукты ці напоі наносяць аднолькавую шкоду, і некаторыя людзі больш схільныя да карыесу, чым іншыя.

Чаму адны прадукты горшыя за іншыя?

Па словах доктара Апаены дэ Агіар Рыбейра, дзіцячага стаматолага і мікрабіёлага з Універсітэта Паўночнай Караліны ў Чапел-Хіле, якая вывучае мікрабіём ротавай поласці і яго ўплыў на карыес, пры ацэнцы таго, наколькі шкодныя для здароўя зубоў тыя ці іншыя стравы, закускі, дэсерты ці напоі, варта ўлічваць два асноўных моманты: іх склад і якасці.

Унутры нашага рота жыве больш за 700 відаў бактэрыяў: адны карысныя, іншыя шкодныя. Шкодныя бактэрыі расшчапляюць цукар, які змяшчаецца ў ежы і напоях, і ператвараюць яго ў кіслоты, якія з часам выцягваюць з зубоў неабходныя мінералы і прыводзяць да ўтварэння карыесу.

Калі вы не сочыце за чысцінёй зубоў, бактэрыі могуць утвараць мяккую плёнку, або зубны налёт, на паверхні зубоў, што можа павялічыць кіслотнасць і стварыць ідэальнае асяроддзе для размнажэння яшчэ большай колькасці бактэрыяў. Калі зубны налёт вырасце і досыць зацвярдзее, ён можа ператварыцца ў зубны камень, які таксама можа раздражняць дзясны і выклікаць гінгівіт.

Якія віды ежы шкодныя?

Па словах Агіар Рыбейра, асабліва шкодныя для зубоў прадукты, якія змяшчаюць цукрозу, або звычайны цукар, бо на іх размнажаюцца шкодныя бактэрыі. Цукрозу часта можна знайсці ў многіх апрацаваных прадуктах харчавання і напоях з высокім утрыманнем цукру, такіх як цукеркі, выпечка, сокі і газіроўка.

Акрамя таго, любыя ліпкія, клейкія або жавальныя прадукты, такія як жавальныя гумкі, сухафрукты, сіропы і цукеркі, захрасаюць у кутках зубоў і прамежках паміж імі. Калі лішак цукру затрымліваецца на зубах, шкодныя бактэрыі могуць захоўваць яго ў сваіх клетках, «як у каморцы», — кажа доктар дэ Агіар Рыбейра, — і працягваць выпрацоўваць кіслату на працягу некалькіх гадзін пасля ежы.

Некаторыя напоі, як салодкая газіроўка, сокі, энергетычныя напоі і малочныя кактэйлі, таксама моцна шкодзяць. Яны абмываюць зубы ліпкім і салодкім, ды яшчэ і кіслотным растворам. «Нашы зубы пачынаюць разбурацца, калі ўзровень кіслаты ў роце апускаецца ніжэй pH 5,5, — кажа доктар Росіа Кінанес, прафесар дзіцячай стаматалогіі ва Універсітэце Паўночнай Караліны, — а ў газіроўкі pH, як правіла, складае ад трох да чатырох».

Іншыя газіроўкі таксама кіслотныя. Кава і алкагольныя напоі, якія часта п'юць з сіропамі і салодкімі дадаткамі, таксама кіслотныя.

Некаторая свежыя садавіна, гародніна і крухмалістыя прадукты, цытрусавыя, бульба, рыс і нават бананы, часта называюць шкоднымі для зубоў, бо яны могуць утрымліваць цукар або кіслоты, якія руйнуюць зубы. Але яны таксама ўтрымліваюць пажыўныя рэчывы, якія ўмацоўваюць агульнае здароўе, што, у сваю чаргу, можа дабратворна адбіцца на стане зубоў, кажа доктар Дарота Капіцка-Кедзіраўскі, стаматолаг з Медыцынскага цэнтра Рочэстэрскага ўніверсітэта, даследчыцца карыесу і разбурэння зубоў. Нават калі там шмат цукру або яны захрасаюць у зубах — гэты кампраміс можа быць таго варты, сказала яна.

Калі ў вас асабліва глыбокія канаўкі ў зубах або зубы шчыльна прылягаюць адзін да аднаго, то жавальныя і ліпкія прадукты могуць быць для вас большай небяспекай, чым для іншых, дадала доктар Квінонэс. У гэтым выпадку вам варта больш старанна сачыць не толькі за сваім харчаваннем, але і за чысткай зубоў.

Калі вы чысціце зубы двойчы ў дзень, адзін раз раніцай і адзін раз перад сном, і кожны дзень карыстаецеся зубной ніткай, то пажыўная карысць гэтых прадуктаў пераважыць рызыку пашкоджання зубоў. Хоць, калі гаворка ідзе пра садавіну, доктар Капіцка-Кедзіраўскі кажа, што «лепш есці садавіну, чым піць яе, паколькі ў многія магазінныя ці нават хатнія фруктовыя кактэйлі дадаюць цукар.

Як захаваць зубы?

Акрамя рэгулярнай чысткі зубоў шчоткай і зубной ніткай, ёсць яшчэ некалькі навукова абгрунтаваных стратэгіяў, якія вы можаце выкарыстоўваць для падтрымання здароўя зубоў.

Пазбягайце перакусаў і спешкі ў паяданні. Сліна, якая дапамагае змываць часціцы ежы, з'яўляецца адной з важных ахоўных сілаў для вашых зубоў. Яна рэмінералізуе і умацоўвае зубную эмаль, а таксама ўтрымлівае бікарбанат, які дапамагае нейтралізаваць кіслотнасць ў роце.

Але кожны раз, калі вы ясце або п'яце, сліне патрабуецца каля 20-30 хвілін, каб назапасіцца да ахоўнага ўзроўню, таму частыя перакусы або пітво могуць прывесці да дысбалансу, кажа доктар Квінонэс.

Калі вы вельмі хочаце выпіць салодкі напой, піце яго падчас ежы або за адзін прысест. Троху вады пасля таго, як вы скончылі есці або піць, таксама дапаможа вымыць усе цукры, дадала яна.

Абмяжуйце спажыванне алкаголю. Аматары моцных напояў таксама павінны быць асцярожныя, бо алкаголь можа падаўляць рэгулярнае слінаадлучэнне, што ўскладняе ачышчэнне арганізма ад рэшткаў ежы, якія прыліпаюць да зубоў.

Памятайце пра некаторыя захворванні або пабочныя эфекты лекаў. Розныя хваробы, лекаванне і лекі, да прыкладу, сухоты, хіміятэрапія, дыяліз, антыгістамінныя прэпараты і лекі ад ціску, могуць душыць выпрацоўку сліны або змяняць яе якасць. Таму людзям, якія хварэюць на гэтыя хваробы, варта старанна сачыць за гігіенай зубоў.

Замяніце цукар альтэрнатыўнымі прадуктамі. Доктар дэ Агіар Рыбейра кажа, што замена напояў і закусак, якія змяшчаюць цукар, на заменнікі без цукру — гэта выдатны крок для вашых зубоў. Такія заменнікі цукру, як аспартам або цукровыя спірты, не перапрацоўваюццая бактэрыямі, як звычайны цукар, і таму не спрыяюць развіццю карыесу. Але майце на ўвазе, што кіслоты, якія змяшчаюцца ў дыетычнай газіроўцы, усё роўна будуць выклікаць дэмінералізацыю зубоў.

Набывайце жавальную гумку без цукру з ксілітам. Доктар Рыбейра дадае, што «цукровыя спірты, такія як ксіліт, якія валодаюць супрацьмікробнай актыўнасцю», могуць запаволіць выпрацоўку кіслаты бактэрыямі поласці рота. «Было даказана, што жавальная гумка з ксілітам, калі жаваць яе тры разы на дзень, павялічвае паток сліны, а таксама аказвае супрацьмікробнае дзеянне», — сказала яна. Так што калі вам хочацца чагосьці салодкага паміж прыёмамі ежы, жуйка з ксілітам без цукру — адзін з найлепшых варыянтаў.

Піце чаі. Даказана, што чорны і зялёны чай могуць дапамагчы прадухіліць карыес, бо яны ўтрымліваюць фтор і маюць больш высокі ўзровень pH. «Толькі не дадавайце цукру, калі ласка», — дадае Рыбейра.

Рэгулярна праходзьце агляды. Карыес — самае распаўсюджанае неінфекцыйнае захворванне ва ўсім свеце. Па словах доктара Капіцка-Кедзіраўскі, для большасці людзей дастаткова праходзіць рэгулярныя стаматалагічныя агляды раз на шэсць месяцаў, каб выявіць карыес да таго, як ён стане занадта сур'ёзным. Наведванне спецыяліста вельмі важнае, бо калі карыес сфармаваўся настолькі, што вы яго заўважылі, значыць, ён ужо запушчаны.

Па словах доктара Квінонэс, звычкі, карысныя для здароўя зубоў, звычайна карысныя і для здароўя ўвогуле. Ужыванне меншай колькасці апрацаваных і цукрыстых прадуктаў, рэгулярныя агляды кожныя шэсць месяцаў і адмова ад перакусаў паміж прыёмамі ежы, асабліва калі гэта перакус ў выглядзе цукрыстай або вязкай ежы або напою, могуць прынесці свой плён. Не варта моцна заганяцца пра гэта, дадала яна.

Комментарии

Милиционер, который ведет канал витебского ГУБОПиКа, случайно выдал себя11

Милиционер, который ведет канал витебского ГУБОПиКа, случайно выдал себя

Все новости →
Все новости

В тиктоке нашли еще одну 100% примету белорусов20

Ученые не выявили связи между использованием социальных сетей и психическими проблемами

В поезде Минск-Брест внезапно умер итальянец17

Переходная администрация Трампа отрицает, что советник Ланза говорил об Украине от ее имени20

Исследование ДНК жертв извержения в Помпеях разрушило красивую легенду о матери с ребенком10

В Припятском национальном парке обнаружены древние курганы1

«Крыма больше нет». Америка при Трампе не собирается помогать Украине вернуть оккупированные Россией территории?40

Ученый назвал два района Минска, которые облюбовали летучие мыши2

Для Лукашенко записали песню «Надо!» с Дим Димычем, Солодухой и Ярмоленко26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Милиционер, который ведет канал витебского ГУБОПиКа, случайно выдал себя11

Милиционер, который ведет канал витебского ГУБОПиКа, случайно выдал себя

Главное
Все новости →