Меркаванні2222

Меркаванне: Калі немагчыма зняць санкцыі з «Белавія», трэба вярнуць хаця б пасажырскае чыгуначнае злучэнне з Беларуссю

Беларусам патрэбныя кантакты з Еўропай. Пасажырскі рух — гэта win-win, хоць штосьці ўзаемавыгаднае нават у сітуацыі халоднай вайны, мяркуе Арцём Гарбацэвіч. 

«Белавія» не мела дачынення да пасадкі самалёта Ryanair, але была за гэта пакараная. 

Абмежаванні авіяцыйнай мабільнасці праз санкцыі на «Белавія» ўдарылі па рэпутацыі лукашэнкаўскага рэжыму, паслалі сігнал міжнароднаму бізнэсу, але адначасова яны абрэзалі злучэнні між Беларуссю і еўрапейскім кантынентам. 

З вайной сітуацыя яшчэ ўскладнілася. Цяпер «Белавія» пад санкцыямі двойчы: за Ryanair і за напад на Украіну.

Пры гэтым, трэба разумець, што для нацый, якія змагаюцца за сваю незалежнасць (Беларусь), нацыянальная авіякампанія — важны атрыбут дзяржаўнага суверэнітэту ва ўсіх сэнсах: палітычным, эканамічным, гуманітарным, камунікацыйным, а таксама ў сэнсе мабільнасці людзей.

Стратэгічна было б няправільна, каб кампанія памерла, бо Лукашэнкі не вечныя, а «Белавія» была да іх і будзе пасля іх — глабальна людзі будуць лётаць ўсё часцей і больш. 

Дэмакратычныя сілы маглі б падняць пытанне разблакавання пасажырскіх палётаў з Мінска ў ЕС узамен за нейкія крокі Мінска, хаця і цяжка сабе ўявіць такое, пакуль лукашысты робяць тое, што робяць.

Але «Белавія» гэта толькі частка праблемы. 

Многія назіральнікі ўжо параўноўваюць наяўную геапалітычную сітуацыю з разломам крыгі, калі дзве паловы разыходзяцца ў розныя бакі. Крытычна важна захоўваць масточкі паміж гэтымі крыгамі. 

Цяпер усе сілы лукашэнкаўскай і пуцінскай дзяржавы скіраваныя на тое, каб дэманізаваць Захад, спыніць кантакты, пабудаваць альтэрнатыўную рэальнасць для простага чалавека, апусціць заслону. 

У дрыбінскіх і хойніцкіх раёнках цэлыя развароты адводзяць пад апісанне, як кепска жывецца на Захадзе.

Людзі павінны мець магчымасць жыўцом бачыць, якая прорва ў якасці жыцця існуе паміж «Рускім светам» і развітым. 

Калі аднаўленне паветранага руху немагчымае на сёння, то чаму б не аднавіць хаця б пасажырскае чыгуначнае злучэнне? Гэта здыме супярэчнасць: чаму тавары чыгункай ездзяць, а людзі — не? Каго гэтым пакаралі? 

Аднаўленне пасажырскага руху між Мінскам і Варшавай, Мінскай і Вільняй, Мінскам і Берлінам магло б дапамагчы людзям выязджаць і вяртацца. Пасажырскі рух — гэта win-win, хоць штосьці ўзаемавыгаднае нават у сітуацыі халоднай вайны.

Каментары22

  • глеба ўсяславаўна мінская
    24.07.2022
    Людзі павінны мець магчымасць жыўцом бачыць, якая прорва ў якасці жыцця існуе паміж «Рускім светам» і развітым.

    а гэты ваш Арцём ніколі не задумваўся пра глыбінныя прычыны гэтага ўсяго?
  • Іван
    24.07.2022
    Правільна піша Гарбацэвіч. Беларусы не павінны быць адрэзаныя ад Еўропы. Лукашыстаў трэба адрэзаць, а беларусам - адкрыць дарогі.
  • Satan
    24.07.2022
    Так. Давайте по пунктам. Теоретически вернули поезда (а, заодно и авиа вернули, банкуем на все!). И как вы собираетесь визу получить сейчас? При условии, что у вас её нет, не было, вы не "политический" и вы очень хотите посмотреть "как там живется" Даже, если у вас есть 500 рубасов на тур.шенген через посредников, то там на греческую, итальянскую, немецкую (которые пока дают) запись хз через сколько месяцев.  А если вы её получите таки... то на автобусе сгоняете посмотрите "как там живется". Даже, если я бы согласился с посылом автора (а я не согласен), то пускать поезда сегодня попросту нерентабельно. Или рентабельно. Но только для контрабанды.
    А визы в ближайшее время ЕС не станет снова раздавать всем и вся. И всё правильно делает.

Стрыжак расказаў, як яго вербавалі спецслужбы2

Стрыжак расказаў, як яго вербавалі спецслужбы

Усе навіны →
Усе навіны

Удзельнік апазіцыйнага руху Віталь Лухвіч выявіўся платным міліцэйскім стукачом27

Z-канал: Імаверна, Крыгер арганізоўваў дыверсіі ў Бранскай вобласці5

Раіла біць нагой у сківіцу кожнаму маскваротаму, называла акупацыю Марыупаля кармай — хто такая Ірына Фарыён, якую забілі ў Львове37

У Вілейскім раёне кіроўца пагрузчыка ледзь не ўрэзаўся ў пахавальную працэсію

Украіна спяшаецца стварыць ваенныя беспілотнікі са штучным інтэлектам1

Зяленскі павіншаваў Трампа з абраннем кандыдатам ад Рэспубліканскай партыі і назваў яго прэзідэнтам7

30-хвілінны марынад для простага курынага шашлыка6

Як змяніць беларускія нумары на літоўскія. Што трэба і колькі каштуе працэдура?15

Ірына Фарыён памерла ў бальніцы15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стрыжак расказаў, як яго вербавалі спецслужбы2

Стрыжак расказаў, як яго вербавалі спецслужбы

Галоўнае
Усе навіны →