Грамадства22

«Справа «Газпрама»: працягваюцца затрыманні, звальняюць дзяцей чыноўнікаў, улады патрабуюць аднавіць будаўніцтва «Газпрам Цэнтра»

У маі пачаліся затрыманні у колах топ-менеджменту «Газпрам трансгаз Беларусь» на фоне адмовы рускіх працягваць няўдалае будаўніцтва «Газпрам Цэнтра». Гаворка ішла як мінімум пра аднаго з намеснікаў генеральнага дырэктара. Як вядома «Нашай Ніве», расследаванне справы працягваецца і арыштоўваюць новых людзей, у тым ліку тых, хто звольніўся нейкі час таму. 

Фота: панарама Яндэкс

Будоўля «Газпрам Цэнтра» пачалася ў 2013 годзе на месцы спецыяльна знесенага для гэтага аўтавакзала «Маскоўскі» на праспекце Незалежнасці ў Мінску. 

Чакалася, што ўжо ў 2020-м «Газпрам Цэнтр» стане самым высокім з функцыянуючых будынкаў сталіцы, але рэальныя вынікі 9 год работ абмежаваны фундаментам і каркасам ніжніх паверхаў.

«Наша Ніва» у дэталях паведамляла пра няўдачы на ўсіх этапах амбіцыйнага будаўніцтва. 

Чытайце таксама: Італьянскі забудоўшчык разбірае краны і сыходзіць, амбіцыйная будоўля «Газпрам-цэнтра» прыпыненая

Чытайце таксама: Трагікамедыя на будоўлі «Газпрам-Цэнтра»: абсталяванне на $20 мільёнаў сапсавалася

Чытайце таксама: Крыніцы: «Газпрам трансгаз Беларусь» канчаткова прайграў сербам суд на $30 мільёнаў

У сакавіку рускія канчаткова плюнулі на свой праект. 

«З цэнтральга офіса «Газпрама» ў сакавіку прыйшоў ліст аб адмове ад будаўніцтва. Маёраў [гендырэктар «Газпрам трансгаз Беларусь»] паведаміў пра гэта віцэ-прэм'еру, а як сказаць Лукашэнку, яны не ведалі», — казалі нам абазнаныя крыніцы.

Супадзенне ці не, але неўзабаве пасля гэтага пачаліся затрыманні топ-менеджменту беларускай дачкі «Газпрама», якая і займалася ўзвядзеннем.

Затрыманы быў намеснік гендырэктара Андрэй Шабан, а таксама яшчэ двое менеджараў. Папярэдне мяркуецца, што згаданыя асобы стварылі кампанію, праз якую перапрадавалі абсталяванне для патрэбаў «Газпрама» па завышаных цэнах. 

Цяпер жа становіцца вядома, што затрыманні адбыліся і сярод тых менеджараў, якія звольніліся некалькі месяцаў таму. 

Затрыманыя раней дагэтуль сядзяць у СІЗА. 

Чытайце таксама: Крыніцы: Арыштаваныя топ-менеджары беларускай дачкі «Газпрама»

«Пры гэтым, на фоне ўсіх затрыманняў, Мінгарвыканкам кажа, што восенню яны чакаюць аднаўлення будаўніцтва!» — кажуць нам супрацоўнікі кампаніі. 

«Разам з гэтым Масква даслала новага начальніка карпаратыўнай бяспекі, які ўзяўся вычышчаць кадры і карупцыянераў на свой густ. Адначасова з гэтым паступілі спісы з КДБ з камандай вычысціць усіх, хто засвяціўся на мітынгах. Па іроніі лёсу, у спісах аказаўся сын аднаго з былых намеснікаў міністра, яму не працягваюць кантракт, — патлумачылі нам абазнаныя крыніцы. — Не ведаю, ці рэальна чакаць аднаўлення будаўніцтва да восені. Імаверна — не, і справа не толькі ў чыстках». 

Каментары2

  • Гэты гэнага піхнуў, гэны паваліўся
    19.07.2022
    Таварыш Лукашэнка, вы ўзгаднілі вар'яцкі акт па зносе аўтавакзала. Так хацелася перад расейцамі стаць на абцасы. І што, як з тым стадыёнам ды басейнам за кошт КНР - сцяўшы зубы, з бюджэту, толькі надпісы Ад кітайскіх сяброў. Нічога ўлады самі па-чалавечы не зрабілі, ўсё праз дупу. Калі ёсць прыватны інвестар ды сапраўдны гаспадар, усё будуецца, а дзе чыноўнік - пусташ.
  • Твой дом турма.
    19.07.2022
    Нічога дрэннага ў гэтым не бачу. У эрэфіі іх на бутэлькі садзяць, а тут толькі ў турму.

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Усе навіны →
Усе навіны

Выпускнік мінскай беларускамоўнай гімназіі скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. Вось дзе ён цяпер працуе21

Трагедыя ў Мінскім раёне: загінулі двое дзяцей

Мужчына, які ўдарыў малатком па сцяне Крамля, аказаўся не беларускім палітвязнем, а яго поўным цёзкай

Змянілі тэрмін уручэння позвы на вайсковыя зборы

«Дзмітрыеву сказалі: «Калі нешта не тое, адразу вернешся ў турму»19

У Драздах выратавалі бабра, які праваліўся ў адкрыты калодзеж

Санкцыі перагледзець, паслоў вярнуць? Што стаіць за «маніфестам» Андрэя Дзмітрыева11

Сяргей Скрыпаль упершыню пракаментаваў замах на сябе па загадзе Пуціна3

Колішняму начальніку аддзела Банкаўскага працэсінгавага цэнтра пагражае да васьмі гадоў калоніі за данаты і каментары ў Telegram1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Галоўнае
Усе навіны →