Грамадства33

Беларусаў у Літву ездзіць больш, чым літоўцаў у Беларусь. Нягледзячы на адсутнасць бязвізу

Бязвізавы рэжым, уведзены Беларуссю для Літвы і Латвіі, дзейнічае два месяцы. Аднак прадстаўнік Службы аховы дзяржмяжы Літвы Рокас Пукінскас адзначыў, што беларусаў у Літву ўсё адно прыязджае больш, чым літоўцаў у Беларусь, піша Delfi.

Фота ілюстрацыйнае

«У маі грамадзяне Літвы перасякалі мяжу з Беларуссю больш за 79 000 раз (гэта паездкі ў абодва бакі). Ёсць і людзі, якія ездзілі па 3-4 разы, мы фіксуем агульную колькасць выпадкаў перасячэння мяжы. Мы не можам вылучыць колькасць асобных людзей, бо адзін і той жа чалавек можа ездзіць шмат разоў за месяц. У чэрвені гэты паказчык складае 96 291», — сказаў Пукінскас.

Ён дадаў, што беларусаў у Літву прыязджае нашмат больш, чым літоўцаў у Беларусь.

«Мы бачым, што беларуская прапаганда радуецца таму, што да іх едзе шмат літоўцаў, але насамрэч беларусаў у Літву прыязджае больш.

Напрыклад, у маі ў абодва бакі мяжу перасеклі больш за 120 000 беларусаў, а ў чэрвені — больш за 137 000», — сказаў Пукінскас.

Ён заўважыў, што ў ягонага ведамства няма інфармацыі, колькі літоўцаў ездзіць у Беларусь з-за ўвядзення бязвізавага рэжыму. Акрамя таго, паводле ягоных слоў, без візы літоўцы і раней маглі ездзіць у Беларусь — яны маглі атрымаць яе на мяжы.

У Беларусь, па сутнасці, ездзяць адны і тыя ж людзі, яны ездзілі туды і, калі дзейнічаў візавы рэжым, сказаў Пукінскас. Паводле яго, у Беларусь ездзяць у асноўным жыхары памежных раёнаў, для якіх такія паездкі сталі крыніцай існавання або дадатковага «заробку». 

Каментары3

  • Litvin
    12.07.2022
    Ну дык нашы едуць у аэрапорт вандраваць а Iхнія едуць за палівам і таннымі таварамі.
    Не артыкул а абы што
  • BLR
    12.07.2022
    М-дя, грунтоўныя высновы і дасьледваньні
  • Жар
    12.07.2022
    Litvin, вы маніце. У аэрапорце сходзяць адзін-два чалавекі, астатнія едуць да аўтавакзала Вільні. Урэшце, ня мае значэньня, хто і па што едзе, лічбы гавораць самі за сябе. Пра соль з запалкамі апавядзі бабулькам у вёсцы.

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць6

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Усе навіны →
Усе навіны

Стары паплечнік Лукашэнкі параўнаў яго з аяталой Хамейні. Параўнанне так сабе2

На Менцы раскапалі ўжо тры рады гакавых драўляных канструкцый ФОТА3

16-гадовая беларуска ўпала з шостага паверха ў Варшаве

Ірына Абельская стала заслужанай доктаркай16

Полк Каліноўскага афіцыйна пацвердзіў замену свайго камандзіра і заявіў пра рэфармаванне18

Польшча распачала паляванне на кампаніі, якія абыходзяць санкцыі супраць Беларусі і Расіі1

Лукашэнка загадаў адпраўляць на ліквідацыю наступстваў урагану палітзняволеных18

«Па выхадных нават чэргі». У Мінску адкрылася «касмічная» зона адпачынку з бясплатным вяровачным гарадком

У Львове стралялі ў палітыка Ірыну Фарыён. Яна ў крытычным стане18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць6

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Галоўнае
Усе навіны →