Грамадства22

У Варшаве прапануюць усталяваць помнік Кастусю Каліноўскаму

У інтэрнэце з’явілася петыцыя, скіраваная да прэзідэнта Варшавы Рафала Тшаскоўскага. Яе ініцыятары лічаць, што падчас расійскай агрэсіі ва Украіне неабходны сімвал, які будзе аб’ядноўваць народы Польшчы, Беларусі, Літвы і Украіны. Асоба Каліноўскага, на іх думку, для гэтага добра пасуе.

У петыцыі, складзенай на польскай, беларускай, украінскай і літоўскай мовах, адзначаецца, што ва Украіне сфарміраваны полк імя Кастуся Каліноўскага, у якім супраць расійскіх войскаў ваююць беларусы. Адна з вуліц ва Украіне будзе названая ў гонар Каліноўскага падчас масавай дэрусіфікацыі кіеўскіх вуліц.

Аўтары і падпісанты петыцыі просяць разглядзець просьбу аб усталяванні помніка, знайсці сродкі на абвяшчэнне конкурсу і яго наступнае будаўніцтва.

Каментары2

  • счётчик Гейгера
    12.07.2022
     
      Вось гэта Моцна ! сп. Зянон ! Далучайцеся, хопіць спацераваць над берагам Віслы і слухаць наокронгло ТОК_ФМ.
  • Уладзімір
    12.07.2022
    "... сімвал, які будзе аб'ядноўваць ..."
    Не, гэта будзе козыр прарасійскім ідэолагам, якія ужо распачалі барацьбу супраць асобы Каліноўскага. Яны падкінуцца ад радасці: "Мы же гаварылі! Он поляк!"

Прапагандыстка БелТА пахвалілася навагоднім адпачынкам у Парыжы ШМАТ ФОТА5

Прапагандыстка БелТА пахвалілася навагоднім адпачынкам у Парыжы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі мужчына зачапіўся за цягнік і 20 хвілін ехаў з хуткасцю 280 кіламетраў у гадзіну1

У Маскве выдатнага хірурга вышэйшай катэгорыі асудзілі на чатыры гады за данаты фонду Навальнага1

Агнешка Рамашэўская: Шкада, што мы не ўзялі камуністаў за морду8

Большасць жыхароў Грэнландыі гатовы далучыцца да ЗША — апытанне8

Праўладны «марафон адзінства» скончыцца перадвыбарчым канцэртам на «Мінск-Арэне»2

Не менш за чатыры флікеры. У міліцыі распавялі, як пешаходам засцерагчы сябе на дарозе2

У МЗС Беларусі раяць «не рызыкаваць, здзяйсняючы паездкі ў Літву»7

Міністарка замежных спраў Германіі дэманстратыўна адмовілася фатаграфавацца з Шольцам ФОТАФАКТ9

Барак Абама абверг чуткі пра развод з жонкай кранальным віншаваннем

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандыстка БелТА пахвалілася навагоднім адпачынкам у Парыжы ШМАТ ФОТА5

Прапагандыстка БелТА пахвалілася навагоднім адпачынкам у Парыжы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →