Грамадства22

МЗС выклікаў пасла Швецыі па справе Кузнечыкаў

11 ліпеня у МЗС Беларусі выклікалі амбасадарку Швецыі ў Беларусі Крысціну Юханесан. Шведскаму боку быў заяўлены пратэст у сувязі з перахоўваннем і зробленым нібыта з удзелам супрацоўнікаў амбасады ў Мінску патаемным вывазам Віталя і Уладзіслава Кузнечыкаў, паведамляе прэс-служба МЗС.

Крысціна Юханесан. Фота: greenbelarus.info

Крысціне Юханесан уручылі ноту МЗС, у якой адзначаецца, што Кузнечыкі знаходзяцца ў вышуку і абвінавачваюцца ва ўчыненні грамадска небяспечных дзеянняў, якія цягнуць адказнасць у адпаведнасці з крымінальным заканадаўствам.

З улікам «названых недружалюбных крокаў афіцыйнага Стакгольма кіраўніку амбасады Швецыі даведзены прынятыя беларускім бокам меры ў дачыненні да амбасады і яго супрацоўнікаў», паведамляе прэс-служба МЗС.

Жыхары Віцебска Віталь і Уладзіслаў Кузнечыкі, бацька і сын, у 2020 годзе ўдзельнічалі ў пратэстах. Ратуючыся ад пагоні сілавікоў, яны праз плот пералезлі на тэрыторыю дыппрадстаўніцтва і паўтара года заставаліся ў амбасадзе. Месяц таму стала вядома, што ім удалося выбрацца з Беларусі і яны цяпер у Латвіі. 

Чытайце таксама:

Кузнечыкі пра сюжэт на БТ пра іх уцёкі: Смяяліся некалькі разоў. Целарухі каля амбасады пачаліся толькі пасля нашага інтэрв'ю

Па БТ паказалі, як Кузнечыкі збеглі з амбасады. Шведскія дыпламаты дзейнічалі крэатыўна. Але пытанні застаюцца

«Знаёмы пісаў: ідзі прасі прабачэння, прыбяры свой гонар, а то сядзіш у амбасадзе». Кузнечыкі, якія ўцяклі з Беларусі, расказалі і паказалі, як жывуць цяпер

Кузнечыкі, якія амаль два гады жылі ў пасольстве Швецыі, збеглі з краіны

Каментары2

  • Alex
    11.07.2022
    Пачакайце, першы ж дазволiу, было на БТ.
  • Вайна з усiм светам
    11.07.2022
    мо i Швецыi вайну аб'явяць?:)))

Раней тэрміну выйшаў на волю старшыня АГП Мікалай Казлоў1

Раней тэрміну выйшаў на волю старшыня АГП Мікалай Казлоў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь ці Польшча: хто важнейшы гандлёвы партнёр для Кітая?8

«Мая даўняя мара — жыць у Іспаніі — аказалася расчараваннем». Салігарчанка тры гады пажыла ў Алікантэ і вярнулася ў Беларусь54

Пудынг, піца і рол — небанальныя стравы з бульбы

У Дудутках праходзіць міжнародны фестываль «Наш Грунвальд» ШМАТ ФОТА11

Каштэлі, ранэты, пепінкі: усё пра старыя беларускія сады і сарты. І дзе іх купіць4

Некаторым журналістам з Беларусі забаранілі асвятляць Алімпіяду3

Якога надвор'я чакаць беларусам на наступным тыдні

На БТ запусцілі шоу «Добры вечар!» Госця першага выпуску — зорка расійскага шансона Віка Цыганова20

Стрыжак расказаў, як яго вербавалі спецслужбы25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раней тэрміну выйшаў на волю старшыня АГП Мікалай Казлоў1

Раней тэрміну выйшаў на волю старшыня АГП Мікалай Казлоў

Галоўнае
Усе навіны →