У каго самыя дарагія красоўкі — у Зяленскага, Ціханоўскай ці Лукашэнкі?
Красоўкі даўно перасталі быць выключна спартовым абуткам. Палітыкі адзяваюць іх на нефармальныя сустрэчы ці выязныя мерыпрыемствы. На публіцы ў красоўках з'яўляліся і Уладзімір Зяленскі, і Святлана Ціханоўская, і Аляксандр Лукашэнка. Параўналі, чые колькі каштуюць.
Падчас нядаўняй сустрэчы са стэндаперам Славам Камісаранкам Святлана Ціханоўская была ў белых кедах Converse. Выглядае, што гэта мадэль Pro Leather Gold Standard. У Літве, дзе цяпер Офіс палітыка, іх прадаюць за 47-95 еўра.
На красоўкі прэзідэнта Украіны карыстальнікі сеціва звярнулі ўвагу, калі той наведваў Бучу. На Зяленскім быў абутак брэнду Saucony за 50 даляраў.
На Лукашэнку летась былі заўважаныя чорныя кеды Nike, мадэль Аir Force 1. У беларускіх анлайн-крамах такія можна адшукаць за 249—409 рублёў (93—153 даляры).
Каментары
бота
ли
не нада завидаваць им
зависть - это вообще самый страшный грех