Свет88

Міністр культуры Украіны: Мы за забарону ўвозу ва Украіну кніг з Расіі і Беларусі на любой мове, не толькі на рускай

Ва Украіне патрабуюць забараніць ўвоз літаратуры на любой мове з Расіі, Беларусі і часова акупаваных тэрыторый Украіны. Гэтую прапанову Міністэрства культуры і інфармацыйнай палітыкі абвясціў кіраўнік ведамства Аляксандр Ткачэнка на брыфінгу 8 ліпеня, піша «Украінская праўда».

Фота: МКІП Украіны

Ткачэнка падкрэсліў, што гэта тычыцца літаратуры, якая паходзіць з Расіі ці была вырабленая там і ўвозіцца з тэрыторыі краіны-агрэсара.

«Шмат было размоў і пытанняў адносна ўвозу на тэрыторыю Украіны расійскай кніжнай прадукцыі з Расіі і Беларусі.

Хацеў бы растлумачыць пазіцыю Міністэрства: мы за тое, каб забараніць увоз любой кніжнай прадукцыі з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, не толькі на рускай мове, а ўсе кнігі на любой мове», — адзначыў міністр.

Аднак у самой Украіне друкаваць кнігі па-руску не забароняць, паколькі гэта пытанне адносіцца да правоў і свабодаў, гарантаваных Канстытуцыяй Украіны.

У чэрвені Вярхоўная Рада прыняла закон, які забараняе ўвозіць з тэрыторыі Расіі і Беларусі на рускай мове.

Каментары8

  • Бондар
    08.07.2022
    Ён свой мозг змыў ва ўнітаз
  • Жар
    08.07.2022
    Кідацца ў скрайнасьці - апошняя справа.
  • Іван
    08.07.2022
    Ну і дурні. Якія кнігі? Праз мяжу і так ніхто не ездзіць. Псеўдадзейнасць, пакуль людзі на фронце ваююць.

ГУР Украіны заявіла пра ліквідацыю расійскага прапагандыста

ГУР Украіны заявіла пра ліквідацыю расійскага прапагандыста

Усе навіны →
Усе навіны

У Бараўлянах пара занялася сэксам у скверы. Цяпер у каханкаў праблемы з законам9

Названыя пераможцы конкурсу астранамічнай фатаграфіі ФОТА

Шрайбман патлумачыў, навошта катуюць Калеснікаву і Бабарыку24

Лось з'явіўся проста з ніадкуль. Беларус паказаў жудаснае відэа сутыкнення свайго аўто з жывёлай1

Многія адрамантаваныя iPhone з панядзелка ператворацца ў «цагліны»6

Apple ператварыла свае AirPods у слыхавы апарат. І, здаецца, гэта будзе вялікі поспех

Лукашэнка запрасіў у Беларусь славацкага прэм'ера Фіцу7

Расія забараніла ўвоз беларускіх прадуктаў. У іх знайшлі кішачную палачку і антыбіётыкі6

Расія ўдарыла па Харкаве і трапіла ў шматпавярховы дом — пацярпеў 41 чалавек1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУР Украіны заявіла пра ліквідацыю расійскага прапагандыста

ГУР Украіны заявіла пра ліквідацыю расійскага прапагандыста

Галоўнае
Усе навіны →