Падчас размовы з італьянскім тэлевядучым расійскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў заявіў пра тое, што войска РФ мае намер дайсці да Прыднястроўя, паведамляе УНІАН.
«Да Прыднястроўя, калі быць дакладным», — заявіў Салаўёў у адказ на пытанне журналіста пра тое, куды менавіта плануе дайсці армія РФ.
Удакладняючы, журналіст паказаў Салаўёву на карце Адэскую вобласць і спытаў: «Вы хочаце прыйсці сюды? Гэта значыць, забраць увесь гэты кавалак Украіны?»
На што Салаўёў адказаў сцвярджальна.
Каментары