Пра ўзняцце ўкраінскага сцяга над нядаўна адбітым у расійскіх акупантаў чарнаморскім востраве Змяіны заявіла кіраўнік прэс-цэнтра Аператыўнага камандавання «Поўдзень» УСУ Наталля Гумянюк на брыфінгу ў медыяцэнтры «Украіна — Укрінфарм».
«Ваенная аперацыя завершаная, і цяпер тэрыторыя вернутая пад юрысдыкцыю Украіны», — заявіла Гумянюк.
30 чэрвеня войскі Расіі мусілі пад абстрэламі з боку УСУ сысці з вострава Змяіны, назваўшы гэта «крокам добрай волі». Пасля гэтага быў зафіксаваны расійскі абстрэл вострава фосфарнымі бомбамі.
Каментары