Пасля цяжкіх баёў за Лісічанск сілы абароны Украіны былі вымушаныя адысці з пазіцый, піша Генштаб.
«Ва ўмовах шматразовай перавагі расійскіх акупацыйных войскаў у артылерыі, авіяцыі, сістэмах залпавага агню, боепрыпасах і персанале працяг абароны горада прывядзе да смяротных наступстваў. Каб выратаваць жыцці ўкраінскіх абаронцаў, было прынятае рашэнне з'ехаць, — паведамляе Генштаб. —
Мы проста павінны працягваць змагацца. На жаль, сталёвай волі і патрыятызму недастаткова для поспеху — патрэбныя матэрыяльна-тэхнічныя рэсурсы».
Гэта апошні горад у Луганскай вобласці, які кантралявалі ўкраінскія вайскоўцы.
Каментары