Няўзораў: Не бамбіце — і небамбімы будзеце. Расійскі журналіст пракаментаваў выбухі ў Белгарадзе
Расійскі журналіст адрэагаваў на сённяшнія выбухі ў Белгарадзе, у выніку якіх, як сцвярджаюць мясцовыя ўлады, загінула некалькі чалавек.
Усё вельмі проста: не бамбіце — і небамбімы будзеце. Гэтая запаведзь выдатна падыходзіць, як асноватворная, для адносін Расіі і Украіны. Вось цікава, а на што разлічвалі расійскія аматары бамбёжак, якія атрымлівалі асалоду ад руін Марыупаля і зарыва Харкава? 84% расіян (паводле лжывага ВЦИОМ) салодка аргазміравалі пры відзе прылётаў у Кіеў і Крамянчуг. Ім трэба было быць гатовымі і да ўдараў у адказ. Зрэшты, усё гэта ўжо не мае ніякага значэння. Вар'яцтва Пуціна, рабская пакорлівасць маньяку так званага «народа» стварылі сітуацыю, з якой няма выйсця. Цяпер бедствы будуць толькі нарастаць, пакуль не стануць глабальнымі», — піша расійскі журналіст з украінскім пашпартам.
Каментары