Гэта адбылося раніцай 28 чэрвеня. Паведаміў пра затрыманне намеснік старшыні партыі БНФ Вадзім Саранчукоў у сваім фэйсбуку.
Дзмітрый Бандарчук — 42-гадовы гродзенскі палітычны актывіст. У мінулым кіраваў кампаніяй «Гавары праўду» у Гродзенскай вобласці. Удзельнічаў як кандыдат у мясцовых выбарах, паведамляе hrodna.life.
Прасоўваў ідэі рэгіянальнага развіцця, быў у працоўнай групе Гродзенскага гарвыканкама па выбары турыстычнага брэнда горада. Быў адным з арганізатараў свята на Дзень Волі ў 2017—2019 гадах. У час выбарчай кампаніі 2020 года быў актывістам штаба Валерыя Цапкалы.
У жніўні 2020 года ўдзельнічаў у перамовах паміж пратэстоўцамі і мясцовымі ўладамі.
Каментары