Вайна

«Я не думаю, што ў Расіі атрымаецца лепш». NASAMS: што за ракетныя комплексы атрымае Украіна ад амерыканцаў?

Учора стала вядома, што ЗША набудуць для Украіны нарвежскія комплексы супрацьракетнай абароны NASAMS. Разабраліся, у чым іх адметнасць.

Norwegian Advanced Surface to Air Missile System. Фота: Øvelse Seapie

Перадача гэтых комплексаў — вялікая падзея, піша ваенны гісторык Крыс Оўэн, які падзяліўся асаблівасцямі працы комплексу.

Нарвежскі ўдасканалены ракетны комплекс класа «зямля-паветра» (NASAMS) спалучае ў сабе пускавыя ўстаноўкі і сістэмы кіравання нарвежскай вытворчасці з амерыканскімі ўдасканаленымі ракетамі класа «паветра-паветра» сярэдняй далёкасці AIM-120 (AMRAAMs). Агульны кошт адной сістэмы складае 64 мільёны долараў.

Комплекс складаецца з трох батарэяў па тры пускавыя комплексы, а ўсе 54 ракеты з кожнага комплексу могуць быць выпушчаныя па розных цэлях на працягу 12 секунд. Комплекс можа атакаваць да 72 цэляў адначасова.

Схема працы комплекса. Фота: twitter.com/ChrisO_wiki

NASAMS моцна адрозніваецца ад старых ЗРК тым, што размяркоўвае ўстаноўкі па шырокай тэрыторыі з дапамогай дэцэнтралізаванай сістэмы кіравання. Комплекс цяжка знайсці, а нават калі адзін элемент пашкоджаны, астатнія часткі ўсё яшчэ працуюць.

Да прыкладу, калі канадскія знішчальнікі F-18 сутыкнуліся з NASAMS на вучэннях 1999 года, яны не змаглі знайсці аніводнай батарэі, у той час як NASAMS здолелі знішчыць 18 самалётаў. «Я не думаю, што ў Расіі атрымаецца лепш», — піша Крыс.

Вайсковы эксперт Томас Тэйнер адзначае, што дзякуючы ўніверсальнаму фармату ракет AIM-120 НАТА здолее пастаўляць ракеты Украіне ў большых колькасцях. Толькі цяпер Альянс мае больш за 10 тысяч ракет і можа вырабляць не менш за 800 штогод.

Ракета AIM-120 мае дасканалую радыёлакацыйную галоўку саманавядзення, якая мае высокі ўзровень процідзеяння сродкам радыёэлектроннай барацьбы, можа здзяйсняць манеўры з высокімі перагрузкамі і разганяецца да 5 тысячаў кіламетраў у гадзіну.

Вельмі важнай асаблівасцю комплексу з'яўляецца тое, што ён фактычна мае адкрытую архітэктуру. У яго інтэгруюцца і іншыя сродкі выяўлення праціўніка, такія як станцыі радыётэхнічнай разведкі ды оптыка-прыцэльныя станцыі з тэлевізійным каналам, што дазваляе весці агонь у рэжыме поўнай маскіроўкі. А сам комплекс інтэгруецца ў больш шырокую сістэму супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны стандарту НАТА.

Дзякуючы NASAMS магчыма не толькі надзейна прыкрыць важныя аб'екты і гарады ад удару авіяцыі, але і знішчаць крылатыя ракеты. Яны могуць таксама знішчаць балістычныя ракеты, такія як «Іскандэр» і «Точка-У», што вельмі важна для Украіны.

Эксперты пакуль не маюць адказу на два важныя пытанні — колькі комплексаў будзе пастаўлена ва Украіну і калі. Бо стварэнне такога комплексу патрабуе часу, а некаторыя краіны Еўропы ўсё яшчэ чакаюць паставак, запланаваных на 2022—2023 гады (яны спадзяюцца, што ЗША угаворыць іх «пасунуцца» ў чарзе).

Украінскае выданне Defence Express адзначае, што NASAMS — найлепшы і самы прагматычны варыянт з усіх магчымых. Комплекс распрацоўваўся па схеме «найменшы кошт — найлепшая якасць», таму ён выкарыстоўвае вельмі распаўсюджаныя тэхналогіі і боепрыпасы. Да прыкладу, амерыканскія батарэі Patriot, хоць і маюць лепшыя якасці, але каштуюць амаль у 10 разоў даражэй.

Але калі Украіна будзе мець на ўзбраенні актуальныя зенітна-ракетныя комплексы, то гэта стане вялікай перавагай для ўсёй украінскай сістэмы супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны. Бо самыя новыя сістэмы СПА «Бук», якія цяпер стаяць на ўзбраенні УСУ, вырабленыя каля 30 гадоў таму.

Каментары

У Маскве за паклёп на Лукашэнку будуць судзіць палітолага Андрэя Суздальцава

У Маскве за паклёп на Лукашэнку будуць судзіць палітолага Андрэя Суздальцава

Усе навіны →
Усе навіны

Папулярнаму дамену.io пагражае закрыццё3

«Штадлер» не мае намеру прадаваць завод у Фаніпалі. Хоць беларускія чыноўнікі сцвярджалі іншае5

Дзмітрыеў просіць вярнуць паслоў у Мінск. «Санкцыі б’юць па людзях, а не па ўладзе»132

Што такое «размандыкваць» і чаму Лукашэнка незадаволены, што чыноўнікі займаюцца гэтым?19

У Еўрапарламенце Віктара Орбана правялі з трыбуны песняй Bella Ciao14

Археолагі сцвярджаюць, што старажытны горад на Менцы ўзнік у канцы X стагоддзя15

Што з беларускага кіно пакажуць на фестывалі «Паўночнае ззянне»? Вялікі спіс

У Гродне паставілі помнік міліцыянеру Дзядзю Сцёпу22

У Беларусь збіраецца прыйсці скандальная расійская сетка «Ёбидоёби»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Маскве за паклёп на Лукашэнку будуць судзіць палітолага Андрэя Суздальцава

У Маскве за паклёп на Лукашэнку будуць судзіць палітолага Андрэя Суздальцава

Галоўнае
Усе навіны →