Супраць супрацоўніцы страхавой кампаніі распачалі крымінальную справу за «зліў» звестак сілавікоў
Па інфармацыі следства, 40-гадовая жыхарка Мінска дасылала звесткі супрацоўнікаў міліцыі і іх блізкіх «экстрэмісцкім» рэсурсам, піша «Вясна».
Дзеянні жанчыны кваліфікаваныя следствам паводле ч. 6 арт. 16 і арт. 130 (дапамога ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці), арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных), арт. 352 (неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй) арт. 426 (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Матэрыялы справы перададзеныя ў Генеральную пракуратуру для накіравання ў суд.
Каментары