Грамадства

«Будзем эгаістычна клапаціцца пра сваю сям'ю». БЧБ-нявеста прадае рэчы і вымушана з’язджае з Украіны

Іна Зайцава разам са сваёй сям’ёй пераязджае ў ЕС. Раней ёй не працягнулі тэрмін легальнага знаходжання. «Мы адпраўляемся з Украіны роўна так, як адпраўляліся з Беларусі — з тым, што ўлезе ў машыну», — падзялілася Іна. Яна расказала, што будзе рабіць са сваім домам пад Кіевам, які купіла раней, і як успрымае тое, што адбываецца цяпер з беларусамі.

Фота: са старонкі ў Інстаграме Іны

«Па законе мы павінны з'ехаць цягам 30 сутак. Звярталіся ў міграцыйную службу, нам выпісалі штраф за перавышэнне тэрмінаў легальнага знаходжання. Ён мінімальны, таму што мы служым у тэрытарыяльнай абароне.

Збіраем рэчы і будзем праз тыдзень з'язджаць. Паедзем у Еўропу, пакуль не гаворым, куды з прычыны таго, што не ўпэўненыя, што прымуць.

Будзем спачатку ў Варшаве, сустрэнемся з сябрамі, з якімі даўно не бачыліся, аддадзім нашу бчб-сукенку ў музей, прысвечаны пратэстам. Паедзем далей у максімальна бяспечнае месца. Польшчу і краіны Прыбалтыкі такімі цяпер не лічым», — кажа яна. 

У свой дом сям’я заселіць сям'ю ўкраінцаў, якія пераязджаюць з Кіева. 

«У іх нованароджанае дзіця, баяцца жыць у сталіцы, хочуць пераехаць у больш бяспечнае месца. Мы не збіраемся браць грошы за жытло», — расказвае жанчына. 

Дом сям'і пад Кіевам. Фота: са старонкі ў Інстаграме Іны

Іна прадала некаторыя рэчы, якія не спатрэбяцца новым жыхарам: перфаратар, будаўнічы пыласос, электрычную пілу. На гэтыя грошы яе муж збіраецца зрабіць перад ад’ездам лазерную карэкцыю зроку.

«Гэта другая спроба, пры першай яго паліцыя затрымала, не выпускалі з участка дзве гадзіны. Паліцыянт яму тады сказаў, што ён беларус, таму ён нікуды ў гэты дзень не паспее. Таму мы і з'язджаем: нелегальна тут знаходзіцца не будзем, а быць на правах трэцясортных людзей і баяцца паліцэйскіх пастоў мы не хочам. Так жылі ў Беларусі», — дзеліцца яна. 

Іна разам з сям’ёй пераязджае ўжо другі раз. Яна адчувае віну перад дзецьмі. 

«Мае рашэнні прыводзяць іх у нейкую нявыгадную сітуацыю. Паедзем як мага далей, каб яны маглі нарэшце асесці. Толькі год ім будзе патрэбны для адаптацыі.

Першыя тры дні пасля таго, як даведаліся, што зноў трэба з'язджаць, быў шок. А потым вырашылі, што цяпер мы будзем эгаістычна клапаціцца пра сваю сям'ю, каб нам было добра. Ні пра вайну, ні пра зняволеных думаць не будзем, мы ў сітуацыі, калі трэба проста недзе ўладкавацца і падумаць пра сваіх дзяцей», — тлумачыць жанчына. 

Фота: сацыяльныя сеткі

Адной з прычын, чаму такое адбываецца з беларусамі ва Украіне, Іна лічыць тое, што украінскія СМІ не хочуць асвятляць гэтую праблему. 

«Многія проста не ведаюць пра ўзровень рэпрэсій, пра арышты, пра Ціханоўскую, нічога пра тое, што яна заявіла ці чым дапамагла. Яны расказваюць толькі пра тое, што з тэрыторыі Беларусі ляцяць ракеты, у грамадскасці складаецца толькі адно меркаванне, не даносіцца інфармацыя гэтая.

Хачу сказаць, што спекуляваць на нянавісці — гэта, безумоўна, рэйтынгава. Але такая нянавісць можа прывесці да вялікай напружанасці ў грамадстве. Няхай бы ўкраінцы ведалі, што не ўсе казлы і што многія ім дапамагаюць». 

На пытанне, ці крыўдна ёй за тое, што яна аказалася ў такой сітуацыі, Іна адказвае, што не. У яе ёсць дакладнае разуменне, што Украіна — гэта не ўлада, а людзі.

«У нас не было пытанняў дыскрымінацыі сярод людзей. Злавіла сябе на адчуванні, як у Беларусі: людзі адны, а ўлада іншая. У мяне ёсць абгрунтаваныя прэтэнзіі да ўкраінскіх уладаў, якія заяўляюць пра дэмакратычныя каштоўнасці, але на справе крывадушна робяць іншае.

Ёсць катэгорыя ўкраінцаў, якія кажуць, што вось яны змаглі, зрынулі, а мы не. Заўсёды пытаю: ці быў у іх Галадамор? Адказваюць, што быў. Чаму тады паміралі мільёнамі, а людзі не падняліся? З-за высокага ўзроўню рэпрэсій. Так і ў Беларусі. А калі кажуць, што з нашай тэрыторыі ляцяць ракеты, пытаюся, як яны ставяцца да Польшчы, адтуль жа пайшлі танкі падчас Другой сусветнай вайны. Кажуць, што нармальна ставяцца, Польшчу захапілі. Дык і Беларусь цяпер акупавалі». 

Чытайце таксама:

«Сукенку нахабна стырылі пад чэснае слова афіцэра». Як цяпер жыве БЧБ-нявеста

Зяленскі звярнуўся да беларусаў: Вы не рабы і не гарматнае мяса

Каментары

«Грузіць сябе і іншых»: былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло бярэ на сябе віну ў прамысловых аб'ёмах9

«Грузіць сябе і іншых»: былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло бярэ на сябе віну ў прамысловых аб'ёмах

Усе навіны →
Усе навіны

Што трэба есці пасля прыёму антыбіётыкаў?2

«Мякка кажучы, ніякай капітуляцыяй не пахне». Z-ваенкар засцярог расіян ад ваеннай эйфарыі5

У «Зялёнай гавані» стварылі хатку для бяздомных сабак і прапануюць усім ахвотным скарыстацца чарцяжамі

У Вільні вандалы дабраліся да магілы каліноўца Аляксандра Царука7

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр10

З'яўленне паўночнакарэйскіх войскаў ва Украіне — крок да Трэцяй сусветнай?6

Стварылі першае беларускамоўнае радыё, дзе замест вядучых — штучны інтэлект15

Апазіцыянер Абозаў пагражае тым, хто з’явіцца на ўчасткі: Вы падтрымліваеце Лукашэнку і адкажаце за падтрымку дзяржаўнага перавароту44

«Былі тыя, хто прыехаў а 6-й раніцы». Мінчукі выстраіліся ў вялізную чаргу, каб набыць квіткі ў тэатр1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Грузіць сябе і іншых»: былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло бярэ на сябе віну ў прамысловых аб'ёмах9

«Грузіць сябе і іншых»: былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло бярэ на сябе віну ў прамысловых аб'ёмах

Галоўнае
Усе навіны →