Грамадства

Валерый Кавалеўскі расказаў падрабязнасці таго, як вырашылася справа Анісіі Казлюк

Прадстаўнік Святланы Ціханоўскай у Кіеве Валерый Кавалеўскі расказаў пра тое, якім чынам удалося вырашыць сённяшні інцыдэнт з затрыманнем у Кіеве правабаронцы Анісіі Казлюк. Гісторыя, па яго словах, прыкрая і непрыемная, але можа стаць важным прэцэдэнтам для таго, каб не дапусціць падобных сітуацый з беларусамі ў будучыні. 

Анісія Казлюк

Адразу ж пасля таго, як даведаўся пра сітуацыю, Валерый Кавалеўскі звярнуўся ў МУС, ДМС і да старшыні камітэта па правах чалавека Вярхоўнай Рады Дзмітрыя Лубянца. Той запэўніў, што Анісію ніхто высылаць з Украіны не будзе, штамп у пашпарт не паставяць, аформяць адміністрацыйны пратакол і сімвалічны штраф. Так і атрымалася.

Цяпер для Анісіі Казлюк будзе адкрытая працэдура для аднаўлення яе легальнага статусу ва Украіне. Гэта ж будзе зроблена і для ўсіх іншых беларусаў Украіны.

Валерый Кавалеўскі ўвесь гэты час быў на сувязі з Анісіяй. Ён давёў да яе алгарытм вырашэння праблемы. Гэта дапамагло разабрацца з сітуацыяй у пастарунку, бо з Анісіяй размаўлялі не вельмі карэктна. Цяпер беларуску адпусцілі.

Гісторыя прыкрая і непрыемная, але можа стаць важным прэцэдэнтам для таго, каб не дапусціць падобных сітуацый з беларусамі ў будучыні, сцвярджае Валерый Кавалеўскі.

Чытайце таксама:

У Кіеве затрымалі беларускую праваабаронцу Анісію Казлюк. Чым скончылася гісторыя? 

Каментары

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць1

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Усе навіны →
Усе навіны

У Львове стралялі ў палітыка Ірыну Фарыён. Яна ў крытычным стане18

МЗС Германіі пацвердзіў інфармацыю пра смяротны прысуд свайму грамадзяніну ў Беларусі5

Кіраўнік «Белсата» адказаў на абвінавачанні ў фінансавых злоўжываннях на канале

Заснавальнік Яндэкса даў першае інтэрв’ю пасля ўцёкаў з Расіі. Прызнаў свае памылкі10

У Ваўкавыску затрымалі маці і цётку анархіста Францкевіча. Яны прывезлі палітвязню перадачу4

Пра што маўчаў Пётра Сергіевіч2

У Мінску ўчора затапіла салон прыгажосці. Ён цалкам сышоў пад ваду ВІДЭА1

Андрэю Кудзіку з Вілейкі далі яшчэ чатыры гады калоніі1

У Дняпры ў рыбе завёўся страшны паразіт. Пераходзіць на чалавека!1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць1

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Галоўнае
Усе навіны →