Грамадства

У Мінску ўстанавілі дошку памяці ў гонар сярэдняга сына Якуба Коласа

У Мінску на Вайсковых могілках прайшло адкрыццё дошкі ў гонар Георгія Канстанцінавіча Міцкевіча, сярэдняга сына Якуба Коласа, піша «Звязда». Юрка, як яго звалі ў сям'і, у 1940 годзе пасля заканчэння БДУ быў прызваны на службу ў Чырвоную армію, а неўзабаве пасля пачатку вайны з немцамі прапаў на фронце без вестак. Яму было 24 гады.

Дачка малодшага сына Якуба Коласа Міхася, Марыя Міцкевіч, падзялілася ўспамінамі бацькі пра перадваенныя дні, калі сям’я бачыла Юрку апошні раз:

«Мой бацька Міхась вельмі любіў брата Юрку — заўсёды раўняўся і хацеў быць падобным да яго. Ён распавядаў пра іх апошнюю сустрэчу. Юра прыехаў у Мінск, і яны разам пайшлі на спаборніцтвы па стэндавай стральбе. Бацька з захапленнем успамінаў, як ён радаваўся, гледзячы на кавалачкі талерак, што разбіваліся пры трапных стрэлах Юркі.

Іх апошняя сустрэча адбылася 24 чэрвеня — Юра збіраўся ў ваенкамат. Ён папрасіў майго бацьку зберагчы ягоныя стрэльбы. Яны развіталіся, не ведаючы ў той момант, што гэта ўжо назаўсёды.

У хуткім часе пачалася бамбёжка Мінска. Сям’я вырашыла пакінуць горад. Яны збіраліся вельмі хутка, беручы з сабой толькі неабходныя рэчы. Але бацька забраў стрэльбы і Юркаў фотаапарат.

Таварныя вагоны, Ляўкі, Падмаскоўе, Ташкент — бацька збярог гэтыя стрэльбы і быў вельмі ўзрадаваны, калі прыйшоў ліст ад Юры. У ім сярэдні сын Коласа напісаў: «Міхаська, дзякуй, што ты захаваў мае стрэльбы. Мы паб’ем гэтых фашыстаў. Я вярнуся дамоў, і будзем разам хадзіць на паляванне, страляць качак». Але Юрка не вярнуўся».

Марыя Міцкевіч на цырымоніі адкрыцця дошкі

Адкрыццё дошкі ў гонар Георгія Міцкевіча было праведзена дзякуючы намаганням супрацоўнікаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. Куратарам праекта стала праўнучка Якуба Коласа Васіліна Міцкевіч. Яна лічыць, што ў год 140-годдзя з дня нараджэння класіка адкрыццё дошкі ў гонар яго сярэдняга сына на Вайсковых могілках — вельмі сімвалічная падзея.

Аўтарам мемарыяльнай дошкі стаў скульптарМаксім Пятруль. На дошцы почыркам Якуба Коласа напісаныя драматычныя радкі: «Яфрэйтар Міцкевіч Георгій (Юрый) Канстанцінавіч // I.V.1917 — у верасні 1941 года прапаў без вестак пад Вязьмай».

Гэтыя словы цяпер будуць побач з мемарыялам усёй коласаўскай сям’і. 

Каментары

Вось чаму ў Кітаі могуць прыслухоўвацца да Польшчы6

Вось чаму ў Кітаі могуць прыслухоўвацца да Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

«Рыхтуюцца да вайны, а генератары не ў стане купіць». Што расказваюць пра сітуацыю ў Мазыры мясцовыя жыхары3

Зямля ўвайшла ў метэорны паток Персеідаў. Дзе і калі пабачыць гэту незямную прыгажосць?

Прэс-сакратар польскага МЗС пра адносіны з Беларуссю: Чакаем першага рэальнага кроку з беларускага боку8

У мінскім парку Чалюскінцаў забаранілі ездзіць на шэрынгавых электрасамакатах

Чарга з аўтобусаў перад пераходам «Каменны Лог» рассмакталася2

Стала вядома, куды ўладкаваўся былы гендырэктар МТС Уладзіслаў Андрэйчанка6

Страты расійскай арміі ў 2024-м значна выраслі. Памірае 200-250 байцоў за дзень16

У Байдэна дыягнаставалі каранавірус1

788 украінскіх вайскоўцаў зніклі без вестак у баях за сяло Крынкі Херсонскай вобласці6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось чаму ў Кітаі могуць прыслухоўвацца да Польшчы6

Вось чаму ў Кітаі могуць прыслухоўвацца да Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →