Расійская ДПС на адной з рэгіянальных аўтадарог Смаленшчыны спыніла грузавік пад кіраваннем грамадзяніна Беларусі, у якім міма афіцыйных ветэрынарных кантрольных пастоў перавозіліся шкуры буйной рагатай жывёлы.
Ветэрынарныя інспектары, якім быў перададзены груз, абследавалі яго і вызначылі, што ў машыне перавозілася каля 20 тон каровіных шкур. Ветэрынарна-суправаджальныя дакументы з пацвярджэннем паходжання, бяспекі і эпізаатычнай бясшкоднасці прадукцыі, пры гэтым адсутнічалі.
Не было на шкурах і маркіровачных этыкетак ды ветэрынарных клеймаў, якія пацвярджалі б правядзенне ветэрынарна-санітарнай экспертызы, а машына не адпавядала патрабаванням да санітарнага стану.
Таму груз быў затрыманы і пасля праведзенай экспертызы на наяўнасць узбуджальнікаў асабліва небяспечных хвароб жывёл утылізаваны. Яго перавозчык прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Каментары