Грамадства

Ціханоўская звярнулася да прадстаўнікоў бізнэсу: Я ведаю цану і вашага маўчання, і вашага слова

Дэмакратычная лідарка Беларусі звярнулася да прадстаўнікоў беларускага бізнэсу.

«Я разумею, што беларускія прадпрымальнікі знаходзяцца на мінным полі. З пачатку вайны беларускі пашпарт сам па сабе можа стаць прычынай блакаванняў рахункаў у розных краінах. Пры гэтым публічныя выказванні або дзеянні для многіх з вас маментальна адбіваюцца на работніках і офісах у Беларусі. А маўчанне аб тым, што адбываецца, можа быць успрынятае Захадам як падтрымка рэжыму, і пацягнуць санкцыі. Я ведаю цану і вашага маўчання, і вашага слова».

«Каб быць побач з вамі ў складаных пытаннях, мы ствараем рабочую групу па пытаннях беларускага бізнэсу. Я прашу вашага меркавання і парады пра тое, якія праблемы яна павінна вырашаць, а магчыма, і хто ў яе можа ўвайсці. Мы доўга шукалі прадстаўніка бізнэсу ў такую групу, пакуль адзін з вас не сказаў, што дастаткова пачаць з добрага юрыста. Таму ў гэтую групу ўваходзіць мая новая прадстаўніца па прававых пытаннях — Святлана Бабінцава.

Я разумею, што гэта не тэма для абмеркавання ў каментарыях —пішыце на пошту, якую мы запусцілі спецыяльна для пытанняў бізнэсу: [email protected]. Вы таксама можаце кантактаваць праз членаў маёй каманды, якіх ведаеце. Можаце быць упэўненыя: уся інфармацыя, якую вы просіце перадаць, дасягае сваёй мэты».

Каментары

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады14

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Усе навіны →
Усе навіны

54-гадовага беларуса знайшлі мёртвым у Антальі4

Блогер, на якога пісала даносы Вольга Бондарава, апублікаваў сумесны здымак з Колем Лукашэнкам15

Пад Мінскам прадалі ўчастак за рэкордныя грошы

КНДР адказала Лукашэнку: ніякіх запрашэнняў яму не дасылалі, гэта ён дамагаецца сустрэчы31

Time змясціў на вокладку Трампа, які змятае дакументы ў Авальным кабінеце 3

За ўдзел у пратэстах судзяць 29-гадовую настаўніцу сталічнай гімназіі5

Кіраўнік МАРГ распавёў, што гандлю варта ўспомніць з савецкага мінулага11

Паглядзіце, колькі мінчукоў стаяла ў чарзе па ваду на Вадохрышча ФОТЫ11

Беспілотнікі атакавалі Казань. У горадзе чулі выбухі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады14

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Галоўнае
Усе навіны →